Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі са 100-годдзем унутраных войскаў


Паважаныя ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, дарагія ветэраны!


Віншую вас са 100-годдзем з дня ўтварэння ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Войскі, сфарміраваныя як дзяржаўная ваенная арганізацыя, прызначаная для абароны грамадства і дзяржавы, заўсёды адказна і добрасумленна выконвалі свой воінскі абавязак, з'яўляючыся гарантам стваральнага развіцця краіны.

Сёння гэта зладжаны, высокамабільны ваенны арганізм, які вырашае ў мірны час унікальныя па спецыфіцы і складанасці службова-баявыя задачы. Асабовы склад надзейна стаіць на варце канстытуцыйнага ладу, уносячы свой уклад у захаванне спакою ў Рэспубліцы Беларусь.

Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам за тое, што вы не страчваеце сувязь са сваімі падраздзяленнямі, таварышамі па баявым брацтве, займаецеся патрыятычным выхаваннем моладзі.

У гэты ўрачысты і радасны дзень сардэчна жадаю ўсяму асабоваму складу ўнутраных войскаў, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, новых здзяйсненняў у высакароднай справе служэння Айчыне!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Гарант стваральнага развіцця краіны

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.