Вы тут

Беларусы летась атрымалі 1 млрд USD асабістых пераводаў з-за мяжы


Насельніцтва нашай краіны летась атрымала 1,055 млрд долараў асабістых пераводаў з-за мяжы, што на 21,8 % больш у параўнанні з 2016 годам, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка.


Чыстая аплата працы (мінус выплачаныя падаходныя падаткі) склала 420,9 млн долараў, павялічыўшыся ў параўнанні з папярэднім годам на 28,3 %. Дадаткова грашовыя пераводы работнікаў склалі 526,8 млн долараў, павялічыўшыся, у параўнанні з годам мінулым, на 15,2 %. За мяжу летась беларусамі адпраўлена 116,7 млн долараў асабістых пераводаў, або на 5 % больш у параўнанні з 2016 годам.

Як растлумачылі ў Нацбанку, асабістыя пераводы вызначаюцца як сума бягучых і капітальных трансфертаў у грашовай або натуральнай форме паміж хатнімі гаспадаркамі-рэзідэнтамі і хатнімі гаспадаркамі-нерэзідэнтамі, плюс аплата працы работнікаў (без уліку падаткаў і адлічэнняў на сацыяльныя патрэбы, выплачаных у краіне найму), мінус выдаткі на транспарт і паездкі, звязаныя з працай за мяжой. Іншымі словамі, асабістыя пераводы ўключаюць усе трансферты паміж хатнімі гаспадаркамі і чыстую аплату працы работнікаў-нерэзідэнтаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Больш за 1 млрд USD з-за мяжы

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.