Вы тут

Лукашэнка віншуе Сі Цзіньпіна з пераабраннем на пасаду Старшыні КНР


Прэзідэнт адзначыў, што партнёрства паміж краінамі дасягнула найвышэйшага ўзроўню развіцця ў гісторыі двухбаковых адносін. 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з пераабраннем на пасаду Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 

«Пад Вашым мудрым кіраўніцтвам народ Кітая упэўнена рэалізуе ў духу ідэі аб «сацыялізме з кітайскай спецыфікай ў новую эпоху» грандыёзныя «мэты двух стагоддзяў», накіраваныя на рост дабрабыту грамадзян і ажыццяўленне мары аб вялікім адраджэнні нацыі», - гаворыцца ў віншаванні. 

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што партнёрства паміж краінамі дасягнула найвышэйшага ўзроўню развіцця ў гісторыі двухбаковых адносін. «Дзякуючы канструктыўнага дыялогу, ўзаемнага даверу і павагі інтарэсаў адзін аднаго мы здолелі закласці трывалы падмурак для эфектыўнай рэалізацыі намечаных сумесных праектаў», - падкрэсліў ён. 

Прэзідэнт таксама выказаў упэўненасць у поспеху саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які пройдзе пад старшынствам Сі Цзіньпіна ў горадзе Ціндаа і стане, без сумневу, важнай вехай у працы гэтага ўплывовага міжнароднага аб'яднання. «Спадзяюся на магчымасць нашай сустрэчы ў рамках саміту, а таксама запрашаю Вас наведаць Беларусь у любы зручны час», - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. 

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну добрага здароўя, шчасця і нязменных поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці на карысць народа Кітая і ўмацавання дружалюбных беларуска-кітайскіх адносін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».