Вы тут

42 беларускі перамаглі ў конкурсе «Жанчына года»


Прыгожых, няўрымслівых, творчых, таленавітых, найлепшых жанчын — пераможцаў X рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2017” узнагародзілі сёння ў сталіцы.


— Калі жанчыны збіраюцца разам, яны абмяркоўваюць самыя галоўныя пытанні, якія тычацца міру, стабільнасці, сям’і. Яны больш за ўсіх турбуюцца, як будуць жыць дзеці, квітнець сады, які будзе ўраджай, — упэўнена Мар’яна ШЧОТКІНА, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня Беларускага саюза жанчын. — Жанчыны могуць усё, толькі, калі ласка, заўважайце гэта, цаніце, і мы будзем рабіць усё ўдвая лепш.

Лепшыя жанчыны Беларусі 2017 года былі адзначаны ў шасці намінацыях. Жанчыны-кіраўнікі, ад якіх залежыць паспяховасць іх прадпрыемстваў, атрымалі ўзнагароды ў намінацыі “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва” ад Алега ДВІГАЛЕВА, старшыні дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, які адзначыў вялікую ролю жанчын у жыцці грамадства:

— Прырода надзяліла вас прыгажосцю, пяшчотай, мудрасцю і вялізным цярпеннем. Вы выхоўваеце дзяцей і нас, мужчын, падтрымліваеце сямейны ачаг, паспяваеце асвойваць усе прафесіі, які толькі ёсць на свеце. Напэўна, хутка настане той момант, калі прэзідэнт уручыць жанчыне і генеральскія пагоны.

Новая намінацыя сёлетняга конкурсу “Ратуючы жыццё” скіравана на жанчын-урачоў, донараў, валанцёраў, прадстаўнікоў сілавых структур. Сёлета ў ёй сталі пераможцамі ў асноўным урачы, сэрцы якіх хвалююцца за чужыя боль і гора.

— Каб уратаваць жыццё, мала быць прафесіяналам, трэба мець чулае, спагадлівае сэрца, як у вас, — мяркуе Уладзімір ВАШЧАНКА, міністр Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, які ўганараваў лепшых жанчын гэтай намінацыі.

Самая незямная грань жанчыны — тое, дзеля чаго ў прынцыпе жывуць, ваююць, працуюць і здзяйсняюць подзвігі мужчыны, — мацярынства. Яшчэ адна новая намінацыя конкурсу — “Мацярынская слава” — выдзеліла жанчын, дзеці якіх дасягнулі значных поспехаў і праявілі свае таленты. Уручаючы ўзнагароды выдатным маці, Валерый МАЛАШКА, міністр Міністэрства аховы здароўя Беларусі, пажадаў усім жанчынам Беларусі здароўя, дабрабыту і спазнаць шчасце мацярынства.

Асобна падзякавалі сёлета арганізатары конкурсу мамам нашых алімпійскіх чэмпіёнак, якіх запрасілі на свята. На жаль, не ўсе змаглі даехаць да сталіцы, аднак Ірына Хітрова — мама Дзінары Алімбекавай, Алена Гуськова — мама Ганны Гуськовай і Людміла Крыўко — мама Ірыны Крыўко атрымалі словы пашаны за поспехі сваіх таленавітых дзяцей.

Уладзімір ГУСАКОЎ, старшыня Прэзідыума нацыянальнай акадэміі Беларусі пажадаў пераможцам намінацыі “Жанчыны ў навуцы” поспехаў. Кахання і перамог над мужчынамі. А генеральны дырэктар агракамбіната “Ждановічы” Георгій ЧУЙКО, уручаючы ўзнагароды лепшым “Гаспадыням сяла”, прызнаўся:

— Перад жанчынамі не сфальшывіш. Калі бывае цяжка, іду да людзей, гавару з імі, і становіцца лепш. У якім бы ўзросце ні былі жанчыны, яны заўжды баявыя дзяўчаты.

Народны артыст Беларусі Анатоль ЯРМОЛЕНКА не толькі павіншаваў усіх жанчын песняй, а і ўзнагародзіў пераможцаў намінацыі “Духоўнасць і культура”:

— Вы самыя чароўныя, прыгожыя, напэўна ж, цудоўныя гаспадыні, і яшчэ робіце такія значныя для нашай краіны і народа справы. Нізкі вам паклон.

Ірына СІДАРОК

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.

Грамадства

Якія сацыяльныя ініцыятывы беларусаў атрымалі прызнанне на Sосіаl Wееkеnd

Якія сацыяльныя ініцыятывы беларусаў атрымалі прызнанне на Sосіаl Wееkеnd

Прыз сімпатый гледачоў заваявала ініцыятыва «Школа бацькоўства».

Грамадства

Гісторыя дзяўчыны, якая перамагла анарэксію

Гісторыя дзяўчыны, якая перамагла анарэксію

Здараецца, што ў пагоні за прыгожай фігурай некаторыя дзяўчаты зусім перастаюць есці.

Грамадства

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Яна добра памятае той летні дзень. За акном сталі чутныя роў матацыклаў і нямецкая гаворка.