Вы тут

«Жанчына года-2017»: лідар, гаспадыня, матуля


 У Мінску назвалі імёны самых паспяховых, таленавітых і міласэрных жанчын краіны. 


- Сёння Палац рэспублікі ператварыўся ў аранжэрэю: тут столькі прыгожых і абаяльных жанчын, што аж галава пачынае кружыцца, - адзначыў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту генерал-майор Алег Двігалёў, вітаючы ўдзельніц і гасцей фіналу Х рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года”.

На ўрачыстасць з’ехалася некалькі соцень беларусак з усіх куткоў краіны. Цікава, што ганаровае званне “Жанчына года-2017” атрымалі адразу 42 прадстаўніцы прыгожага полу!

- Гэта агульная перамога ўсіх абласцей і сталіцы. Роля конкурсу – паказаць самых яркіх і цікавых жанчын Беларусі. Іх ўнёсак у развіццё краіны вялізны. Мы імкнемся, каб ён стаў больш заўважным і быў прызнаны, - распавяла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня АА “Беларускі саюз жанчын” Марыянна Шчоткіна.

Пераможцаў абіралі ў шасці намінацыях, якія падкрэсліваюць шматграннасць жаночай натуры  - “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва”, “Выратоўваючы жыццё”, “Матчына слава”, “Жанчына ў навуцы”, “Гаспадыня вёскі”, “Духоўнасць і культура”. Дыпломы, кветкі і падарункі атрымалі вельмі розныя жанчыны: бізнэс-вумэн і дырэктары прадпрыемстваў, урачы і настаўніцы, даследчыцы і дактары навук, старшыні сельсаветаў і брыгадзіры, работнікі культуры, шматдзетныя матулі.

Кожная з іх зрабіла нешта выключнае для Беларусі і дзякуючы конкурсу пра гэта даведаюцца многія. Намаганнямі акушэра-гінеколага Ірыны Казлоўскай удалося не дапусціць аніводанага аборта за год у Лагойскім районе, дзе яна працуе. Авацыі выклікала рашучасць Таццяны Рамашка, якая адважылася стаць мамай для васьмярых прыёмных дзяцей.

Стаць жанчынай года можа абсалютна любая беларуска, незалежна ад таго, колькі ёй гадоў, дзе яна жыве, кім працуе. Галоўнае – паказваць высокія дасягненні ў прафесійнай або грамадскай дзейнасці, сумленна выхоўваць дзяцей і моладзь, рабіць значны ўнёсак у развіццё вёскі, духоўнасці і культуры, навукі.

Выбар рэдакцыі

Культура

«Звязда» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

«Звязда» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

Раім вам у наступным годзе адправіцца туды самім.

Культура

Мастачка Алеся Скарабагатая: Няма мэты падабацца

Мастачка Алеся Скарабагатая: Няма мэты падабацца

Імя мастачкі гучыць усе пяць гадоў правядзення «Асенніх салонаў».

Спорт

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Як варатар зборнай Беларусі па пляжным футболе сумяшчае гульню з роляй настаўніка і бацькі.  

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Языку дай волю..., Хвалі дзень вечарам, Людзі — добрыя.