Вы тут

Уладзімір Пуцін абраны прэзідэнтам Расіі


Па выніках падліку 99,65% бюлетэняў Уладзімір Пуцін набраў 76,66% галасоў на выбарах прэзідэнта Расіі. Гэта рэкорд ўсёй яго доўгай палітычнай кар'еры.


Паводле дадзеных ЦВК, на гэтых выбарах за Пуціна аддалі галасы 56 мільёнаў чалавек. У 2000 годзе ён атрымаў 52,94% галасоў (39,74 млн чалавек), у 2004 годзе - 71,31% (49.563.000 чалавек), у 2012 годзе яго вынік склаў 63,6% (45.602.000 чалавек).

Кандыдат ад КПРФ Павел Грудзінін набраў 11,8% галасоў выбаршчыкаў (8 мільёнаў 626 тысяч чалавек), лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі - 5,67% (4 мільёны 141 тысячы галасоў).

Тэлевядучая Ксенія Сабчак атрымала 1,67% галасоў (1 мільён 218 тысяч выбаршчыкаў), кандыдат ад партыі "Яблык" Рыгор Яўлінскі - 1,04% (больш за 761 тысячы галасоў), лідар "Партыі росту" Барыс Цітоў - 0,76% ( больш 553 тысяч), лідар "Камуністаў Расіі" Максім Сурайкін - 0,68% (больш за 497 тысяч), лідар "Народнага саюза" Сяргей Бабурын - 0,65% (больш за 476 тысяч).

Пасля падліку 95% бюлетэняў яўка на выбарах прэзідэнта Расіі склала больш за 67%, заявіў намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама Мікалай Булаеў.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.