Вы тут

Дзіця памерам з далонь


Неданошанае немаўля выхадзілі ў Шансійскай бальніцы.


Немаўля, якое пры нараджэнні змяшчалася на далоні, выпісана з бальніцы ў правінцыі Шаньсі на поўначы Кітая пасля 119-дзённага медычнага догляду, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Як паведаміў урач Шансійскай дзіцячай бальніцы Чжан Юн, зараз хлопчык, вага якога складала ўсяго 790 грам у дзень яго нараджэння, важыць 3,3 кг. Хлопчык з'явіўся на свет на 25-ты тыдзень  цяжарнасці маці, стаўшы дзіцям, якія нарадзіліся на самым раннім тэрміне і хто выжыў у правінцыі Шаньсі. "Калі мы яго ўбачылі, ён быў памерам з далонь, а яго канечнасці - таўшчынёй з палец рукі дарослага чалавека. Аднак горш было тое, што яго ўнутраныя органы былі недаразвітыя, а дыханне - вельмі слабым", - распавёў Цзі Юн, начальнік аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі нованароджаных. 

Па словах Чжан Юна, неданошанае дзіця было змешчанв ў інкубатар праз дзень пасля нараджэння і атрымлівала вадкае харчаванне 24 гадзіны ў суткі. "Зараз дзіця і яго маці ідуць на папраўку", - дадаў ён. 

З павелічэннем колькасці парадзіх старэйшага дзетароднага ўзросту альбо тых, якія ўваходзяць у групу высокай рызыкі, узрастае колькасць дзяцей, якія нараджаюцца неданошанымі, адзначыў урач бальніцы Чжаа Мін. Пры гэтым, па словах экспертаў, дзякуючы ўдасканаленню медыцынскіх тэхналогій каэфіцыент выжывальнасці неданошаных дзяцей таксама расце.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.