Як паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, яна пачне дзейнічаць у дачыненні да ўсіх відаў рыбы з 20 сакавіка і працягнецца да 18 мая. У Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях такая забарона пачынае дзейнічаць з 1 красавіка і працягнецца да 30 мая, у Віцебскай вобласці — з 10 красавіка па 8 чэрвеня.
Падчас нераставай забароны аматарскае рыбалоўства цалкам не забаронена, але істотна абмежавана: рыбачыць можна толькі адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай з адным адзінарным або двайным, ці трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) альбо з лёду, са штучных збудаванняў.
За выкарыстанне любых іншых прыладаў або спосабаў лоўлі ў перыяд забароны на парушальніка можа быць накладзены штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь. За вылаўленую забароненым спосабам або прыладай рыбу парушальнік абавязаны пакрыць шкоду, якая ў перыяд нераставай забароны вылічаецца па трайным таксам. Прычыненне шкоды на суму 100 і больш базавых велічынь з'яўляецца падставай для распачынання крымінальнай справы. На працягу ўсяго перыяду забараняецца карыстацца маламернымі судамі — не толькі для рыбалоўства, але і для іншых мэтаў.
Тэрміны агульнай веснавой нераставай забароны перасякаюцца з лакальнымі забаронамі, устаноўленымі асобна на некаторыя віды рыб — шчупака, судака, сома. Такую рыбу, злоўленую ў перыяд дзеяння лакальнай забароны, неабходна адпусціць назад у вадаём.
Сяргей РАСОЛЬКА
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.