Вы тут

Раім схадзіць


Выставы Future LIVE і «Позірк», міжнародны велікодны фестываль «Радасць», інклюзіўнае сямейнае свята «Вясновы калейдаскоп» — афіша «Звязды» з 19 па 25 сакавіка.


Выстава Future LIVE! 

Дзе: ГЗЦ «Дана Мол» (вул. П. Мсціслаўца, 11)

Калі: па 15 ліпеня

Колькі каштуе: 15 р.

Выстава Future LIVE рэалізавана ў фармаце Educatement — гэта і забава, і навучанне адначасова. Тут наведвальнікі ўбачаць, як зладжаны свет вакол нас, навучацца ўзаемадзеянню з рэальнасцю і даведаюцца, як правільна развіць крэатыўнае мысленне.

Future LIVE — прастора, дзе і дарослыя, і дзеці правядуць час ярка і насычана.


Выстава «Тэрыторыя зямных надзей»

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Калі: па 27 мая

Колькі каштуе: удакладняць у касе

У экспазіцыі прадстаўлены творы традыцыйнага карэйскага жывапісу Мінхва, датаваныя XIX — пачаткам XX стагоддзя.

«Мінхва» даслоўна перакладаецца з карэйскага мовы як «народны жывапіс». У Карэі ён развіваўся паралельна з жывапісам афіцыйным: майстры Мінхва дазвалялі сабе больш стылёвай свабоды, маглі эксперыментаваць.

Экспазіцыя складзена з 27 прадметаў, якія належаць да калекцыі музея Кахве (Сеул). Скруткі і дэкаратыўныя шырмы паслядоўна раскрываюць дзіўны жыццёвы ўклад карэйцаў, у якім разам сплятаюцца міфалогія, рэлігія і традыцыі.


Фотавыстава «Позірк»

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Калі: з 21 сакавіка па 18 красавіка

Колькі каштуе: 2 р.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 40 работ фатографа — выхадца з Беларусі Леа Ціма. Большая частка твораў выставы прысвечана Парыжу — гораду, у які імкнуліся ўсе, хто цікавіўся фатаграфіяй з часоў вынаходкі дагератыпіі Жакам Луі Дагерам.


Міжнародны велікодны фестываль «Радасць»

Дзе: Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Калі: з 22 сакавіка па 1 красавіка

Колькі каштуе: бясплатна

Фестываль аб'яднае ў сабе духоўную, культурную, дзіцячую і дабрачынную праграмы, а таксама велікодны кірмаш падарункаў, на якім будуць прадстаўлены вырабы манастыроў і храмаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Сербіі, Чарнагорыі.

Гасцей чакаюць: займальная праграма для дзяцей, творчыя пляцоўкі майстар-класаў, вячэрнія канцэрты і сустрэчы з цікавымі людзьмі. Будзе арганізавана фотагалерэя, пройдуць акцыя «Размалюем велікоднае яйка» і традыцыйная дабрачынная акцыя. 


Інклюзіўнае сямейнае свята «Вясновы калейдаскоп»

Дзе: Renaissance Minsk Hotel (пр-т Дзяржынскага, 1Е)

Калі: 25 сакавіка, 14:00

Колькі каштуе: бясплатна

Інклюзіўнае сямейнае свята «Вясновы калейдаскоп» прымеркавана да Міжнароднага дня чалавека з сіндромам Даўна (21 сакавіка).

У гэты дзень вас чакаюць творчыя выступленні дзіцячых калектываў і артыстаў беларускай эстрады, дэманстрацыя калекцый адзення для дзяўчынак і хлопчыкаў, а таксама яркае забаўляльнае шоу.

Вядучы святочнага мерапрыемства — Антон Мартыненка.


Выстава «Вясна ўражанняў»

Дзе: Галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Калі: па 22 красавіка

Колькі каштуе: 10 р.

3 сакавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася новая вялікая персанальная выстава вядомага расійскага мастака Нікаса Сафронава пад назвай «Вясна ўражанняў». Яна складаецца з больш чым 100 жывапісных і графічных работ: партрэтаў дзяржаўных дзеячаў і зорак сусветнага шоу-бізнесу, сімвалісцкіх і кубістычных кампазіцый, а таксама палотнаў у тэхніцы DreamVision, за якую мастак быў уключаны ў «Кнігу рэкордаў Гінеса».


Выстава графікі Сальвадора Далі. «Боская камедыя»

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 1 мая, 11:00-19:00

Колькі каштуе: 10 р., 8 р. — студэнты, 5 р. — пенсіянеры і школьнікі, дзеці да 7 гадоў — бясплатна

Сто арыгінальных графічных работ, прадстаўленых на выставе, паходзяць з прыватнай калекцыі Андрэа Пантальці і былі дастаўлены з Рыма ў Мінск прамым рэйсам авіякампаніі «Белавія».

Ілюстрацыі Далі да «Боскай камедыі» прызнаныя лепшымі творамі мастака ў галіне кніжнай графікі і лепшымі ілюстрацыямі несмяротнай кнігі Дантэ. Каштоўным дадаткам выставы і калекцыі з'яўляецца тытульны ліст «Боскай камедыі», на якім у 1965 годзе Сальвадор Далі пакінуў аўтограф і малюнак шарыкавай ручкай.

Да выставы падрыхтавана суправаджальная праграма адукацыйнага характару, дзе спецыялісты раскажуць пра спадчыну Дантэ, адбудуцца чытанні «Боскай камедыі», прагляды фільмаў і лекцыі, прысвечаныя інтэрпрэтацыі кнігі ў іншых відах мастацтва, а таксама асобе Сальвадора Далі і працэсу стварэння ілюстрацый.


Выстава «Імпрэсіянізм. Live»

Дзе: культурны цэнтр Ok16 (вул. Кастрычніцкая, 16)

Калі: па 30 красавіка

Колькі каштуе: ад 8 р.

Выстава «Імпрэсіянізм. Live» — гэта ўнікальная магчымасць пагрузіцца ў эпоху імпрэсіянізму ў фармаце мультымедыйнага праекта з сюжэтнай лініяй і мноствам спецыяльных анімацыйных і гукавых эфектаў.

У экспазіцыі ажывае больш за 100 карцін, звязаных сюжэтнай лініяй. Для больш дэталёвага знаёмства з асобамі мастакоў і разумення іх характараў будзе зроблена галерэя з партрэтамі майстроў, гісторыямі іх жыцця і творчасці.

Праект распрацаваны спецыялістамі з трох краін: Беларусі, Літвы, Вялікабрытаніі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

Пералік рэчаў, забароненых да праносу, змешчаны на ўваходзе ў кантрольна-прапускны пункт.

Эканоміка

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Электронны гандаль у нашай краіне працягвае расці. 

Грамадства

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

У Машы Афанасій жыве каля года. Такі незвычайны падарунак ёй зрабіў сябар.