Вы тут

Мінскі ФК "Крумкачы" не згуляе ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі


Футбольны арбітраж асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" на сваім сённяшнім пасяджэнні не задаволіў хадайніцтва мінскага ФК "Крумкачы" з нагоды прыёму іх дакументаў па ліцэнзаванні для ўдзелу ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі 2018 года. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе АБФФ.


Такім чынам, "вароны" не змогуць прыняць удзел у элітным дывізіёне нацыянальнага першынства гэтага года. Згодна з рэгламентам чэмпіянату краіны, у вышэйшай лізе іх заменіць іншы сталічны клуб - "Тарпеда", які ў мінулым сезоне заняў 3-е месца ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Дзе ў бягучым годзе будуць гуляць "Крумкачы", пакуль невядома, але ў любым турніры яны пачнуць выступы з дэфіцытам у 5 ачкоў, якія зняты за розныя парушэнні, дапушчаныя клубам у мінулым сезоне.

Чарговы, 28-ы чэмпіянат Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі стартуе 30 сакавіка, а завершыцца 2 снежня. У спаборніцтвах прымуць удзел 16 каманд, якія правядуць класічны двухколавы турнір - матчы дома і ў гасцях.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».