Вы тут

У пятніцу ў Калінкавіцкай гімназіі


У пятніцу ў Калінкавіцкай гімназіі

16 сакавіка рэдакцыя часопіса “Маладосць” наведалася ў Калінкавіцкую гімназію.

Мэты візіту шматлікія — ад сустрэчы з вучнямі старшых класаў і юнымі журналістамі Дома творчасці, знаёмства іх з выданнем і старонкамі яго гісторыі да перамоў аб далейшым супрацоўніцтве не толькі з уласна гімназіяй, але і з філфакам Мазырскага педуніверсітэта, які мае ў гэтай навучальнай установе філіялы сваіх кафедр, і з Юравіцкім мужчынскім манастыром, які бярэ значны ўдзел у духоўным выхаванні гімназістаў. Дырэктар гімназіі Наталля Уладзіміраўна Мохарава адзначае, у прыватнасці, плённы ўдзел установы ў рэспубліканскім інавацыйным праекце “Увядзенне мадэлі аптымістычнага светапогляду ў дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа”. Мэта праекта — прывіццё аптымістычнага погляду і духоўнай стойкасці.

Са справамі духоўнага кшталту было звязана і першае знаёмства рэдактараў часопіса з прадстаўнікамі гімназіі — настаўніцай гісторыі Ірынай Мікалаеўнай Калбасінай і некалькімі яе вучнямі. Яно адбылося мінулым ліпенем, падчас візіту рэдакцыі ў валанцёрскі археалагічны праваслаўны летнік, які вёў раскопкі на тэрыторыі старога манастыра ў Лаўрышаве на Навагрудчыне, пра што “Маладосць” падрабязна пісала ў праекце “З Богам” у № 12. Да слова, экспедыцыя пад кіраўніцтвам вядомага археолага Тэльмана Маслюкова збіраецца і сёлета, і зноў яна не абыдзецца без ужо традыцыйнага візіту “Маладосці” і “маладосцеўскага” рэпартажу “з месца падзей”.

Пятнічны ж візіт рэдакцыі ў Калінкавічы стаў часткай гімназічнага Тыдня праваслаўнай кнігі. Візіт поўніўся цікавымі элементамі і маляўнічымі эпізодамі — вандроўкай па калідорах і кабінетах гімназіі з іх адметнасцямі і творчымі знаходкамі, якія спрыяюць і добрай вучобе і якаснаму адпачынку, экскурсіяй у музей “Слаўныя жанчыны Калінкавіцкай зямлі”, праведзенай настаўніцай гісторыі Святланай Фёдараўнай Канаш і яе абаяльнай юнай памочніцай, паэтычным выступленнем аўтаркі часопіса Аксаны Ючкавіч у суправаджэнні літаратурных і гістарычных задачак, з падарункамі за правільныя адказы, імправізаванымі выхадамі на сцэну таленавітых вучняў, а таксама смачнай гарбатай з духмянымі булачкамі школьнай вытворчасці і плённымі дзелавымі сустрэчамі — з намеснікам Юравіцкага мужчынскага манастыра ігуменам Аўксенціем (Абражэем) і дэканам філалагічнага факультэта МДПУ Таццянай Сымановіч. 

Наступны візіт рэдакцыі “Маладосці” на Гомельшчыну намечаны на красавік і напрамую звязаны з папярэднім. З нагоды юбілею  часопіса адбудуцца сустрэчы ў Мазырскім педагагічным універсітэце і Юравіцкім манастыры. Апошні спецыяльна для чытачоў выдання зладзіць журналістам часопіса экскурсію па святыні.

“М”

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.