Вы тут

Пенсіянерка абакрала школьніцу ў электрычцы Мінск — Орша


На пад'ездзе да канчатковай станцыі 62-гадовая жыхарка Талачына скрала ў 8-класніцы кашалёк.


Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, у выхадны дзень 14-гадовая школьніца з Коханава вырашыла паехаць у Оршу за падарункам маці на дзень нараджэння. За кававаркай выправілася разам з сяброўкай.

У райцэнтры дзяўчынкі пераселі ў маршрутку, каб ехаць на рынак. Праўда, да куплі справа не дайшла: перад адпраўленнем юная пасажырка не знайшла ў заплечніку кашалёк з грашыма. Вярнуўшыся на чыгуначны вакзал, яна распавяла аб знікненні міліцыянеру.

Былі прагледжаны запісы з камер відэаназірання. На адным з іх праваахоўнікі ўбачылі, што за школьніцамі з вагона выйшлі дзве пажылыя жанчыны. На  другім — расшпілены заплечнік за спіной у пацярпелай. Выказалі здагадку, што да крадзяжу маглі быць датычныя дарослыя пасажыркі ў кадры.

На працягу двух гадзін аператыўнікам удалося раскрыць злачынства. Спачатку высветлілі, што за некалькі хвілін да прыбыцця на вакзал пацярпелая правярала наяўнасць кашалька. Затым ўстанавілі маршрут меркаваных варовак: тыя на таксі адправіліся на рынак, а потым вярнуліся на вакзал.

Падазраваныя мелі намер з'ехаць дадому на бліжэйшай электрычцы, аднак былі затрыманы. Было ўстаноўлена, што крадзеж здзейсніла адна жанчына. Яна распавяла, што выцягнула кашалёк з заплечніка ахвяры ў тамбуры перад самай прыпынкам цягніка, а грошы патрацілі на таксі і на рынку. Заведзена крымінальная справа, пенсіянерцы з улікам мінулых судзімасцяў за аналагічныя злачынствы пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».