Вы тут

У Беларусі пачынаецца паляванне на самцоў глушцоў і цецерукоў


З 20 сакавіка па 10 мая ў перыяд з 3 да 9 гадзін дазваляецца ружэйнае паляванне на самцоў глушца і цецерука (з'яўляюцца нарміруемымі відамі) на таках спосабамі — з засады, з падыходу.


У якасці прыладаў палявання дапускаецца выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 400 джоулей, гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў са шротам, паляўнічыя лукі і арбалеты.

Ружэйнае паляванне на самцоў слонкі “на цязе” дазваляецца з 7 красавіка па 13 мая з 18 да 22 гадзін спосабам — з засады. Прылады палявання адпавядаюць прыладам, дазволеным для палявання на гусі і качароў качак.

У Дзяжінспекцыі нагадалі, што ў выпадку ўзнікнення неабходнасці перамяшчэння паляўнічага ў працэсе палявання на самцоў слонкі “на цязе” з мэтай выбару найбольш аптымальнага месца засады (месца з найбольш інтэнсіўнай цягай), паляўнічую зброю варта разрадзіць і зачахліць. Яна павінна быць разраджана і зачэхлена таксама і ў той час сутак, калі паляванне на слонку, глушца і цецерука забаронена.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».