Вы тут

Прэзентацыя "Нарысаў гісторыі культуры Беларусі" пройдзе ў НАН


Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашаюць 22 сакавіка ў 15:00 на прэзентацыю серыі “Нарысы гісторыі культуры Беларусі" (пад навуковай рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Лакоткі).


У чатырохтомным фундаментальным выданні, якое выйшла ў выдавецтве “Беларуская навука”, адлюстравана гісторыя культуры Беларусі ад эпохі сярэднявечча да нашых дзён. Першы тым серыі прысвечаны пытанням паходжання, фарміравання і развіцця   шляхецкай культуры ХІV – пачатку ХХ стагоддзяў.

У другім томе разглядаюцца асаблівасці эвалюцыі культуры беларускага горада ў Х – пачатку XX стагоддзяў. Трэці том складаецца з дзвюх кніг, у якіх асвятляюцца асаблівасці эвалюцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага сяла ХIV – пачатку ХХ стагоддзяў. І ў апошнім томе аналізуюцца этапы эвалюцыі, тэндэнцыі і вопыт айчыннай архітэктуры, прафесійнага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйных мастацкіх рамёстваў, экранных мастацтваў, музычнага і тэатральнага мастацтва ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў.

Такое даследаванне не мае аналагаў і з’яўляецца фундаментальнай асновай для навуковага суправаджэння дзяржаўнай палітыкі развіцця нацыянальнай культуры. Яго вынікі даюць магчымасць для ўдасканалення вучэбных праграм вышэйшых навучальных устаноў творчага і культуралагічнага напрамкаў, а таксама будуць карыснымі ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры, і арганізацыям, якія пазіцыянуюць культуру Беларусі на сусветным узроўні.

Таксама ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы адбудзецца  прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук Валянціны Бялявінай і доктара гістарычных навук Любові Ракавай “Беларускі касцюм”, надрукаванай выдавецтвам “Беларусь”.

Абагульняючая праца этнолагаў упершыню раскрывае гістарычнае развіццё касцюма ўсіх асноўных сацыяльна-саслоўных груп гарадскога і сельскага насельніцтва Беларусі ад ранняга сярэднявечча да сучаснасці. Да нядаўняга часу пад касцюмам беларусаў разумеўся толькі традыцыйны касцюм сялян, у той час як велізарны пласт культуры магнатаў, шляхты і гараджан заставаўся за рамкамі інтарэсаў даследчыкаў. Аўтарамі быў сабраны і прааналізаваны з новых метадалагічных пазіцый велізарны факталагічны матэрыял, значная частка якога ўпершыню ўведзена ў навуковы зварот. Кніга багата праілюстравана творамі мастацтва ХVІ – ХІХ стагоддзяў  і фатаграфіямі ХІХ –ХХ стагоддзяў.

Да імпрэзы падрыхтавана кніжная выстаўка, прысвечаная гісторыі беларускага касцюма, жаночага і мужчынскага, развіццю ткацтва, вышыўкі і іншым узорам мастацкага аздаблення аддзення. На выставе  будзе магчымасць таксама пазнаёміцца з апошнімі і найбольш цікавымі выданнямі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прысвечанымі пытанням беларускай традыцыйнай культуры, сялянскай і гарадской,  духоўнай культуры беларусаў.

Прэзентацыя адбудзецца ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай біліятэкі НАН Беларус ( вул. Сурганава, 15, першы паверх, пакой 110).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.