Вы тут

Памёр пачынальнік беларускага сучаснага пяціборства


18 сакавіка на 84-м годзе жыцця памёр родапачынальнік беларускага сучаснага пяціборства, заслужаны трэнер СССР, Ганаровы член ГА «Беларуская федэрацыя сучаснага пяціборства», настаўнік многіх выбітных беларускіх спартсменаў Пётр Вягера, - паведамляе прэс-служба БФСП.


Фота: БФСП

Пётр Міхайлавіч Вягера нарадзіўся 15 чэрвеня 1934 года ў сяле Пугачоўка Жашкаўскага раёна Кіеўскай (цяпер Чаркаскай) вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям'і і прайшоў станаўленне ад маладога спартсмена да заслужанага трэнера СССР па сучасным пяцібор'і.

"Сёння ўсе беларускія пяціборцы смуткуюць разам з сям'ёй Пятра Міхайлавіча аб страце вялікага настаўніка, добрага, шчырага і светлага чалавека, які клапаціўся пра кожнага са сваіх выхаванцаў, доўгія гады мужна змагаўся з цяжкай хваробай і да апошняга дня працягваў жыць сучасным пяцібор'ем", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы БФСП.

SPORT.TUT.BY

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?