Вы тут

У Беларусі падаражэе праезд па чыгунцы


Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю прынята пастанова ад 21 снежня 2017 года №61 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2016 г. №29", якая прадугледжвае ўстанаўленне новых тарыфаў на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам, паведамілі ў міністэрстве.


Фота: rw.by

Так, тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях павялічаны да наміналу, зручнага для аплаты, - на 2-6%. Яны ўступяць у сілу з 20 сакавіка.

Новыя тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка і павялічацца на 24% і 32% у параўнанні з дзейнымі.

Як распавялі ў МАРГ, на сённяшні дзень ўзровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам не перавышае 20%. Бюджэтнае субсідаванне на гэтыя паслугі не ажыццяўляецца. "Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў прынята ў мэтах паэтапнага павышэння ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам. Ад узроўню тарыфаў і ўзроўню акупнасці выдаткаў напрамую залежыць магчымасць правядзення перавозчыкам неадкладных мерапрыемстваў па падтрыманні якасці і бяспекі перавозак, абнаўлення рухомага складу, і, такім чынам, павышэння якасці аказваемых насельніцтву паслуг па перавозцы", - растлумачылі ў міністэрстве.

Тарыфы на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў папярэдні раз павышаліся ў 2015 годзе.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.