Вы тут

На Віцебшчыне пройдзе абласны маладзёжны форум "БРСМ: час наперад!"


21 сакавіка ў 11.00 у Полацкім гарадскім Палацы культуры (вул. Гогаля, 15) адбудзецца абласны маладзёжны форум “БРСМ: час наперад!”.


120 дэлегатаў, сярод якіх прадстаўнікі самых актыўных першасных арганізацый, пераможцы абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, маладыя навукоўцы, байцы студэнцкіх атрадаў і Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, валанцёры руху "Добрае Сэрца змогуць абмеркаваць дзейнасць абласной арганізацыі, будучыню Саюз моладзі. У якасці гасцей мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, Цэнтральнага камітэта ГА “БРСМ”, грамадскіх аб'яднанняў, прадстаўнікі Расійскага саюза моладзі.

Арганізатары падрыхтавалі насычаную і цікавую праграму.

Да пачатку форуму можна будзе азнаёміцца ​​з выставачнымі экспазіцыямі, на якіх будуць прадстаўлены прыярытэтныя напрамкі дзейнасці Саюза моладзі.

Як паведамілі ў Віцебскім абласням камітэце БРСМ, таксама для ўдзельнікаў у ААТ “Полацк-Шкловалакно”, Полацкім дзяржаўным універсітэце, сярэдняй школе № 18 ім. Еўфрасінні Полацкай, Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, Полацкім дзяржаўным лясным каледжы будуць арганізаваны экскурсіі і дыскусійныя пляцоўкі ў фармаце Адкрытага дыялогу, на якіх дэлегаты форуму будуць мець магчымасць азнаёміцца ​​з арганізацыяй работы з працуючай, студэнцкай і школьнай моладдзю .

У рамках форуму адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў абласных этапаў рэспубліканскіх конкурсаў на лепшую першасную арганізацыі ГА “БРСМ” і “Валанцёр года — Добрае Сэрца".

У ходзе работы форуму будзе прэзентаваны інтэрактыўны даведнік “БРСМ” у месенджары Telegram, які распрацоўваецца па ініцыятыве студэнтаў факультэта матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій і першаснай арганізацыі ГА “БРСМ” Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».