Вы тут

Лепшыя дзіцячыя хары выступяць на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе


Заключны этап рэспубліканскага агляду-конкурсу харавой творчасці "Спяваем разам" пройдзе ў Мінску 28-29 сакавіка, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.


У конкурсе прымуць удзел акадэмічныя і народныя харавыя калектывы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. На заключным этапе будуць прадстаўлены 13 лепшых калектываў - пераможцы абласных этапаў агляду-конкурсу ва ўзроставых катэгорыях да 14 і 15-18 гадоў. Конкурсная праграма ўключае абавязковае выкананне твора беларускага аўтара і твора без музычнага суправаджэння.

Высокапрафесійнае журы, у складзе якога вядучыя спецыялісты харавога мастацтва і арганізатары конкурсу, ацэніць узровень выканальніцкага майстэрства канкурсантаў, адпаведнасць рэпертуару іх узроставым асаблівасцям, артыстызм, музычнасць, выразнасць, арыгінальную аранжыроўку, касцюмы і інш.

Конкурс праводзіцца ў мэтах папулярызацыі і развіцця дзіцячай харавой творчасці, выяўлення і падтрымкі яркіх самабытных калектываў, павышэння выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры, садзейнічання развіццю творчага патэнцыялу харавых калектываў, захавання і развіцця народных песенных традыцый. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».