Вы тут

Кот вярнуўся да гаспадара праз 14 гадоў расстання


У ЗША гаспадар знайшоў ката праз 14 гадоў расстання. Пра ўз'яднанне распавяло выданне USA Today.


Фота: старонка Humane Society of the Treasure Coast ў Facebook

Пэры Марцін з горада Форт-Пірс, штат Флорыда, страціў свайго ката па мянушцы Томас Малодшы, або Т2, яшчэ 14 гадоў таму. Тады яму давялося пераехаць у іншы горад з-за разбуральнага ўрагану. Ён узяў гадаванца з сабой, але той збег у першыя ж дні пасля пераезду. Пошукі жывёлы ні да чаго не прывялі, і гаспадар вырашыў, што Томаса збіла машына.

З тых часоў Пэры пераязджаў яшчэ некалькі разоў, а затым вярнуўся ў родны горад. У той жа час Т2 падабраў на вуліцы зааабаронца, які адправіў жывёлу ў прытулак, дзе тую прасканавалі. Супрацоўнікі былі вельмі здзіўленыя, што за ўсе 14 гадоў ката ні разу ніхто не падняў і не адправiў да ветэрынара ці ў прытулак.

У выніку 60-гадоваму Пэры патэлефанаваў той жа ветэрынар, што 16 гадоў таму чыпіраваў кацяня, і паведаміў пра знаходку. Па словах мужчыны, ён быў "на сёмым небе ад шчасця", аднак больш за ўсё яму хацелася б даведацца, што ўсе гэтыя гады рабіў яго кот. "Было б выдатна, калі б ён хоць на 15 хвілін атрымаў здольнасць гаварыць і распавёў пра свае нягоды. Напэўна б ён спытаў нешта накшталт: "Тата, чаму ты не адкрываў мне дзверы?" - распавёў гаспадар.

Спачатку кот адмаўляўся ад ежы і вады і спаў большую частку дня. Аднак праз дзесяць дзён пасля ўз'яднання з гаспадаром жывёла паволі пачала ўспамінаць яго. "Я абавязкова зраблю так, каб ён пражыў рэшту сваіх дзён у камфорце. У яго тырчаць косткі, і яму ўжо 18 гадоў, але гэта ўсё яшчэ мой Т2 ", - прызнаўся Пэры.

lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.