Вы тут

БЧ скарэкціравала расклад руху цягнікоў


У сувязі з пераходам на "летні" час краін Еўрапейскага Саюза і Украіны ў ноч з 24 на 25 сакавіка Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны загадзя праведзена карэкціроўка раскладу руху міжнародных цягнікоў.


Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, напрыклад, цягнік № 805 Мінск — Вільнюс, які адпраўляўся з Мінска ў 7.35 і прыбываў на канцавы пункт следавання ў 9.05, з 25 сакавіка будзе прыбываць у Вільнюс ў 10.05 (час адпраўлення з Мінска застанецца без змен). Цягнік № 806 Вільнюс — Мінск адпраўляўся з Вільнюса ў 18.30 і прыбываў у сталіцу Беларусі ў 22.00, а пасля 25 сакавіка будзе адпраўляцца з Вільніса ў 19.30. Час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым.

У сувязі са зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў скарэкціраваны і расклад асобных цягнікоў, якія курсруюць па тэрыторыі Беларусі.

Так, у штодзённым перасадачным паведамленні Мінск — Брэст — Варшава цягнік № 727 Мінск — Брэст, які адпраўляўся са сталіцы ў 10.57 і прыбываў у Брэст у 14.31, з 25 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 9.55 і прыбываць у Брэст у 13.31. Адпаведна, цягнік №127 Брэст — Варшава, які адпраўляўся з Брэста ў 15.23 і прыбываў у Варшаву ў 17.59, пасля пераходу на "летні" час будзе адпраўляцца ў 14.23. Час прыбыцця ў Варшаву застанецца ранейшым. У адваротным кірунку пасля 25 сакавіка час адпраўлення цягніка № 128 Варшава — Брэст застанецца ранейшым (8.16), у Брэст цягнік прыбудзе ў 13.49 (цяпер прыбывае ў 14.49). Цягнік № 728 Брэст — Мінск будзе адпраўляцца з Брэста ў 14.20 (да 25 сакавіка адпраўляўся ў 15.15) і прыбываць у сталіцу Беларусі ў 18.06.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.