Вы тут

Больш за 300 Geely Atlas NL3 прадаў завод "БелДжы" на ўнутраным рынку


З моманту старту вытворчасці ў Беларусі прададзена 303 аўтамабілі Geely Atlas NL3. Пра гэта паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра прамысловасці Генадзь Свідзерскі.


"На дадзены момант прададзена 303 аўтамабіля - як фізічным, так і юрыдычным асобам. З пачатку продажаў у Расіі мы адгрузілі туды 500 машын, цяпер ёсць заказ на 2,5 тыс. аўтамабіляў, і дакладна ведаю, што мы яго выканаем. Спадзяюся, што запушчаная ў Беларусі праграма (ільготнага крэдытавання куплі аўтамабіляў. - Заўвага БЕЛТА) дасць не менш за 2 тыс. машын", - сказаў Генадзь Свідзерскі.

Ён выказаў перакананасць, што прадпрыемства зможа задаволіць попыт на аўтамабілі пасля запуску праграмы льготнага крэдытавання.

Адносна новых рынкаў Генадзь Свідзерскі распавёў, што ў цяперашні час прапрацоўваецца магчымасць арганізацыі продажаў у Казахстане.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».