Вы тут

Прычына цечы ў крыпце князёў Радзівілаў у Нясвіжы ліквідавана


Прычына цечы ў крыпце князёў Радзівілаў у Нясвіжы ліквідавана, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір.


Нагадаем, у Нясвіжскім фарным касцёле Божага Цела падтапіла падземны радавы магільны склеп князёў Радзівілаў. Камісія, у складзе якой рэстаўратары, вывучыла сітуацыю на месцы. Яны выявілі, што вада паступае не цераз сцены крыпты, а з-пад падлогі, адбылося затапленне з водаправоднага калодзежа. Пасля адпампоўкі вады з калодзежа спецыялісты знайшлі цечу ў засаўкі, якая трэснула. З-за запаўнення калодзежа і парушэння герметычнасці паміж водаправоднай трубой і гільзай вада ўздоўж трубы трапляла пад фундамент і ў пясчаную засыпку падлогі крыпты.

Супрацоўнікі МНС адпампавалі ваду з водаправоднага калодзежа, затым была заменена пашкоджаная засаўка, адноўлена герметычнасць паміж водаправоднай трубой і гільзай у калодзежы. Цяпер вядзецца назіранне за змяненнем узроўню вады ў замкавай сажалцы для рэгулявання ўзроўню грунтавых вод на тэрыторыі касцёла Божага Цела.

Камісія дала даручэнне "Белрэстаўрацыі" і ўпраўленню капітальнага будаўніцтва Нясвіжскага райвыканкама ў адпаведнасці з рэкамендацыямі па рэканструкцыі запраектаваць і выканаць дрэнаж у крыпце на працягу года.

Касцёл Божага Цела (Фарны) у Нясвіжы - архітэктурны помнік ранняга барока, першы барочны храм, а таксама першы езуіцкі касцёл на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, радавы магільны склеп князёў Радзівілаў. Храм пабудаваны італьянскім архітэктарам Джавані Бернардоні ў 1584-1593 гадах. Ён уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Цяпер касцёл знаходзіцца на рэстаўрацыі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».