Вы тут

Валяр'ян Бяспалы


Валяр'ян Бяспалы, начальнік упраўлення сацыяльнай сферы і паслуг Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю:

«На ўзроўні дзяржавы прымаюцца ўсе меры для стымулявання работы суб'ектаў гаспадарання ў сферы бытавога абслугоўвання. Летась дзейнічаў Указ № 227, якім былі выдзелены сродкі з мясцовых бюджэтаў для будаўніцтва, рамонту, рэканструкцыі аб'ектаў бытавога абслугоўвання і іх тэхнічнага перааснашчэння. На рэалізацыю мерапрыемстваў падпраграмы «Якасць і даступнасць бытавых паслуг» было накіравана з мясцовых бюджэтаў больш за BYN3 млн, і ўсё, што запланавана, засвоена. Да 2020 года запланавана накіраванне сродкаў на развіццё аб'ектаў бытавога абслугоўвання як суб'ектамі гаспадарання, так і з мясцовых бюджэтаў. Гэтая лічба складае больш за BYN21 млн. У краіне сёння налічваецца 157 відаў бытавых паслуг. Паводле даных на 1 студзеня 2018 года, бытавыя паслугі аказвалі больш як 33,7 тыс. суб'ектаў гаспадарання».

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».