Вы тут

«Джылі» дачакаўся наплыву пакупнікоў


20 сакавіка ўвойдзе ў гісторыю аўтамабілебудавання Беларусі як пераломны дзень у палітыцы продажу легкавых аўтамабіляў айчыннай вытворчасці для насельніцтва.


Некаторыя чакалі гэтага дня чатыры месяцы. Вытрымалі, магчыма, не ўсе. Нехта купіў іншы аўтамабіль, нехта выкарыстаў грошы на іншыя патрэбы. Але самыя верныя штурмавалі дылерскія цэнтры Geely яшчэ ўвечары панядзелка. Учора, 20 сакавіка, калі стартавала праграма крэдытавання БПС-Ашчадбанка на куплю аўтамабіляў Geely, сюды прыходзілі людзі адзін за адным, не дазваляючы пуставаць крэслу насупраць менеджара аўтасалона або прадстаўніка банка больш за хвіліну.

— Цяпер прапанавана, нарэшце, унікальная праграма фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы для нашых пакупнікоў, — не хавала радасці начальнік аддзела продажу «Джылі Цэнтр Мінск» Вольга ТРАСЦЯНКО. — Да гэтага была праведзена вялікая работа, мы выпрацоўвалі механізмы аптымальнага ўзаемадзеяння з банкам, каб гэта было зручна кліенту. У першай палове дня мы прынялі дзевяць заявак, і наплыў людзей не спыняецца. Гэта сведчыць, што людзі праграму вельмі чакалі.

Прадстаўнік банка працуе ў аўтасалоне, акрамя таго, аформіць крэдыт можна ва ўсіх офісах БПС-Ашчадбанка краіны. Рашэнне па крэдыце прымаецца на працягу 1-2 дзён пасля падачы пакета дакументаў. Як правіла, даход крэдытаатрымальніка павінен быць не меншы за двайную суму штомесячнага плацяжу ў банк. Памер апошняга залежыць ад унесенага авансу і кошту аўтамабіля. Напрыклад, калі аванс складае 10 % ад кошту аўтамабіля самай дарагой камплектацыі, штомесячны плацеж можа скласці каля 380 рублёў першыя тры гады пры тэрміне крэдытавання 7 гадоў. «Для поўнай сям'і, дзе муж і жонка працуюць, гэта цалкам прымальныя ўмовы», — пракаментавала «Звяздзе» Людміла, якая афармляла ў салоне якраз такі крэдыт.

Першая машына ў «Джылі Цэнтр Мінск» была куплена 20 снежня, з таго часу і да канца лютага адзін з двух фірменных аўтасалонаў Geely ў Мінску прадаў 91 аўтамабіль, пры тым, што да 20 сакавіка фізічным асобам аўтамабілі прадаваліся на тых жа ўмовах, што і арганізацыям.

— Дзякуючы крэдытнай праграме мы плануем прырост продажу фізічным асобам каля 30 %, — падзялілася Вольга Трасцянко. — Наша задача — даць магчымасць людзям адчуць задавальненне ад аўтамабіля Geely і пры гэтым не адмаўляць сабе ў звыклых рэчах, каб нагрузка на сямейны бюджэт была мінімальная.

Крэдытная праграма БПС-Ашчадбанка на куплю аўтамабляў Geely прадугледжвае стаўку 1,9 % гадавых першыя тры гады. Мінімальны авансавы плацеж — 10 %. Тэрмін крэдытавання — да 7 гадоў. «Умовы крэдытавання робяць не толькі даступнай пакупку, але даюць варыянты для інвеставання грошай: можна пакласці іх, напрыклад, на дэпазіт, паступова пагашаць крэдыт і атрымліваць даход ад дэпазіту. Людзі цяпер сталі лічыць свае грошы, і гэта цудоўна», — рэзюмуе Вольга Трасцянко.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота Ган­ны За­нка­віч

Загаловак у газеце: Цяпер ён можа стаць народным

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.