Вы тут

Больш за 40% жылля будуецца для чаргавікоў


У студзені—лютым арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 5,5 тысячы новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 546,4 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт краіны.


Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 228,9 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы, або 41,9 % ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. Акрамя таго, з агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 144,8 тысячы квадратных метраў, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 118,2 тысячы квадратных метраў. У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 189,7 тысячы «квадратаў», ці 34,7 % ад агульнага ўводу па краіне.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?