Вы тут

Вызначаны ўдзельнік ад Беларусі на фестываль у Віцебску


Педагог кафедры мастацтва эстрады Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, спявак і акцёр мюзіклаў Яўген Курчыч, які раней выступаў пад псеўданімам Слуцкі па назве роднага горада, стаў пераможцам адбору на конкурс «Славянскага базару ў Віцебску».


На фінальным адборачным канцэрце, які адбыўся днямі ў сталічным Тэатры эстрады, выканаўца набраў 179 балаў са 180 магчымых. Тэлеверсію канцэрта пакажа ў гэту суботу тэлеканал «Беларусь 3», так што кожны ахвотны зможа самастойна ацаніць вакальныя і артыстычныя здольнасці ўсіх 10 фіналістаў адбору. Пакуль жа дадамо некалькі рысак да партрэту яго пераможцы.

Яўгену Курчычу 27 гадоў, 17 з якіх ён займаецца музыкай, а восем — спрабуе прабіцца на міжнародны вакальны конкурс у Віцебску. Акрамя таго, за мінулы час выканаўца атрымаў ступень магістра мастацтвазнаўства, перамог у тэлепраекце «Акадэмія талентаў» (2012 год), стаў лаўрэатам шэрагу рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсаў, а сёлета ў складзе гурта Adagіo дайшоў да фіналу нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне».

А ў дзіцячым конкурсе «Славянскага базару» нашу краіну прадставіць Арцём Скароль, 12-гадовы жыхар Ашмян. На канчатковым адборы ў сталіцы сярод дзесяці фіналістаў хлопчык набраў найвышэйшую колькасць балаў — 118.

Па ўмовах адбору трэба было выканаць дзве песні: на беларускай мове і сусветны хіт. Арцём праспяваў вядомы твор ансамбля «Песняры» «Конь незацугляны», за што адразу трапіў на другое месца сярод фіналістаў. А канчаткова перамагчы канкурэнтаў дапамагла песня гурта «AББA» «Белы пялёстак», за якую ўсе шэсць суддзяў выставілі юнаму таленту па дзесяць балаў.

Гэтая перамога — не першая ў жыцці школьніка. Арцём быў уладальнікам Гран-пры інтэрнацыянальнага конкурсу дзіцячай творчасці ў Грузіі, займаў першыя месцы ў міжнародным фестывалі «Кубак сяброўства» ў Магілёве, удзельнічаў у дзіцячых творчых конкурсах Расіі і Літвы. Летась ён таксама быў сярод фіналістаў нацыянальнага адбору на конкурс «Віцебск» і нават удзельнічаў у адборачным туры на дзіцячае «Еўрабачанне».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК, Ірына СІДАРОК

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Нашы людзі на «Базары»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».