Вы тут

20 сакавіка 1942 года ў Клічаве была цалкам адноўлена савецкая ўлада


У 1942-м тут, на акупаванай ворагам тэрыторыі, на чатыры месяцы была цалкам адноўлена савецкая ўлада.


Гэта адбылося 20 сакавіка 1942 года. Да канчатковага вызвалення раёна ад нямецкіх захопнікаў заставалася яшчэ больш за два гады, але гэтая дата стала яскравым сімвалам мужнасці і перамогі народа. Да сярэдзіны сакавіка 1942-га партызаны ачысцілі ад валасных упраў і паліцэйскіх гарнізонаў тэрыторыі Клічаўскага, значнай часткі Бярэзінскага, Бялыніцкага і чатырох сельсаветаў Асіповіцкага раёнаў. А 20 сакавіка народныя мсціўцы разграмілі нямецка-паліцэйскі гарнізон у самым Клічаве. У баі было забіта і трапіла ў палон больш за 150 немцаў і паліцэйскіх, захоплена вялікая колькасць зброі і боепрыпасаў. І хоць горад потым перажыў яшчэ не адну блакаду і неаднаразова пераходзіў з рук немцаў у рукі партызан, чатыры месяцы — з 20 сакавіка па 25 ліпеня 1942 года — тут, у нямецкім тыле, панавала савецкая ўлада. Потым мясцовыя органы кіравання перайшлі на падпольны рэжым і не давалі пакою ворагу да вызвалення раёна ў чэрвені 1944 года. Учора Клічаў урачыста адзначыў 76-ю гадавіну са дня тых сакавіцкіх падзей.

— Мы свята шануем гэты дзень, увесь час нагадваем пра яго нашай моладзі. Ён увайшоў у сэрцы як сімвал гераізму і мужнасці нашых землякоў, якія адстаялі мір на зямлі. Менавіта гэтай даце мы абавязаны магчымасцю мірна працаваць, выхоўваць падрастаючае пакаленне, — адзначыў у сваёй прамове падчас мітынгу старшыня Клічаўскага раённага выканаўчага камітэта Францішак Вашчыла.

Удзел у мітынгу прынялі працоўныя калектывы горада, ветэраны, моладзь, жыхары раёна. Да помніка ў гонар гэтай перамогі былі ўскладзены кветкі. Памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Клічаў ворагу не скарыўся

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».