Вы тут

"Белтэлекам" з 1 красавіка павышае тарыфы


РУП "Белтэлекам" з 1 красавіка павышае тарыфы. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце прадпрыемства.


Фота: npc.by

"Тарыфная палітыка кампаніі "Белтэлекам" накіравана на максімальнае стрымліванне росту коштаў. Аднак пастаяннае развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг немагчыма без мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, распрацоўкі новых тэхнічных рашэнняў і паслуг. У сувязі з гэтым з 1 красавіка 2018 года кошт паслуг доступу ў сетку інтэрнэт павялічыцца ў сярэднім на 3%", - растлумачылі ў кампаніі.

Пры гэтым нязменнымі застаюцца тарыфы на найбольш запатрабаваныя ў цяперашні час пакетныя прапановы лінейкі "Ясна". Існуючыя тарыфы захоўваюцца на папулярныя пакеты паслуг "Ясна 35", "Ясна 35+", "Ясна 75", "Ясна 75+", а таксама на тарыфны план паслуг доступу ў інтэрнэт "Рэкорд 25".

Будзе павышаны кошт паслуг тэлеграфнай сувязі, міжнародных тэлефонных злучэнняў (у тым ліку па пропуску трафіку аператараў электрасувязі Беларусі на сеткі замежных аператараў), выхад на абанентаў сотавай рухомай электрасувязі, даведачна-інфармацыйных паслуг і іншых дадатковых паслуг электрасувязі. Змены кошту ў межах 6% закрануць таксама асноўныя тарыфныя планы тэлебачання Zala і некаторых пакетаў паслуг электрасувязі.

Павышэнне не закране тарыфаў на рэгуляваныя паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, паслугі доступу ў сетку інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання.

C абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца тут.

beltelecom.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.