Вы тут

Слова Вялікаму канцлеру


Ёсць у нацыянальнай гісторыі такія постаці, пра якіх, колькі б ні выдавалі манаграфій, энцыклапедый і ні змяшчалі ў друку асобных публікацый, усё адно яшчэ нешта застаецца недасказаным. З’яўляюцца новыя факты, адшукваюцца новыя згадкі ў старажытных дакументах, прыходзіць новае пакаленне даследчыкаў, якое па-іншаму асэнсоўвае многія грамадскія працэсы… А часам і проста трэба нагадаць сучаснікам, дзякуючы чыёй плённай дзейнасці маем грунт пад нагамі.


«Вялікі беларус Леў Сапега» — так змястоўна і лаканічна названы зборнік матэрыялаў, што пабачыў свет напрыканцы 2017 года ў выдавецтве «Харвест». Кніга складаецца з чатырох прац, у якіх асвятляюцца розныя аспекты дзяржаўнай і грамадска-палітычнай дзейнасці нашага славутага продка. Анатоль Тарас распачынае кнігу падрабязным апісаннем біяграфіі Льва Сапегі, а гістарычны нарыс Вітаўта Чаропкі дае чытачу магчымасць напоўніцу заглыбіцца ў лабірынты беларускай мінуўшчыны. Акрамя гэтага, у зборніку прадстаўлена адна з першых публікацый, прысвечаных гістарычнаму дзеячу, — артыкул Мікалая Шкялёнка «Вялікі канцлер Леў Сапега», які друкаваўся ўпершыню ў 1933 годзе, а таксама перакладзены з літоўскай мовы гістарычны агляд Станіслава Лазуткі «Леў Сапега. Жыццё, дзяржаўная дзейнасць, палітычныя і філасофскія погляды».

Зборнік аздоблены рэпрадукцыямі мастацкіх выяў канцлера ВКЛ і яго сучаснікаў, старонак славутага Статута ВКЛ, фотаздымкамі сучаснага выгляду гістарычных мясцін. У дадатку — «Зварот Льва Сапегі да ўсіх станаў Вялікага Княства Літоўскага» і «Прамова Льва Сапегі на Берасцейскім царкоўным саборы 1596 года» ў перакладзе на сучасную беларускую мову Івана Саверчанкі.

Наталля НАРУТОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».