Вы тут

Дзеля чаго патрэбна сабораванне?


Для праваслаўных сёлетні сакавік — гэта яшчэ час Вялікага посту і малітвы. А яшчэ магчымасць саборавацца, або, як кажуць дасведчаныя людзі, аблягчыць душу. У звычайным жыцці да саборавання звяртаюцца хворыя людзі, запрашаюць святара да сябе дамоў. І толькі ў Вялікі пост таінства праводзіцца непасрэдна ў храме і масава. У саборавання вельмі глыбокая гісторыя. Яна нас вяртае ў тыя часы, калі сам Ісус Хрыстос ратаваў хворых. Потым яго справу працягнулі апосталы. Зараз гэта робяць святары.


Часта тыя, хто забягае ў храм проста паставіць свечку і трапляе на сабораванне, здзіўляюцца. Падсвечнікі прыбраны, людзі стаяць ў радок з вялікімі свечкамі, а свяшчэннікі ходзяць паміж імі і мажуць ім ілбы і рукі алеем. «Што гэта і навошта трэба?» — спыталася адна з магіляўчанак, патэлефанаваўшы ў карпункт «Звязды».

Адказ можна атрымаць непасрэдна ў храме. Звычайна ў царкоўнай краме, дзе прадаюцца свечкі, вывешваюцца спісы з днямі, калі можна прайсці далучыцца да саборавання. Там жа расказваюць, што яно сабой уяўляе. Каб далучыцца да таінства, трэба запісацца і набыць неабходныя для саборавання вялікую свечку і алей, над якім будуць чытацца малітвы з Евангелля і пасланняў Апосталаў. Потым яго можна будзе прымяняць дома як дадатковае лякарства пры хваробах.

У чым сэнс гэтага таінства і наколькі яно важнае, мы спыталіся ў дасведчаных людзей.

— Калі пры споведзі мы кажам пра ўсвядомленыя грахі, каемся і яны даруюцца, то пры сабораванні даруюцца тыя грахі, якіх мы не разумеем, не ведаем, не можам успомніць з прычыны іх мноства або таму, што прайшоў час і яны забыліся, — тлумачыць протаіерэй кафедральнага Праабражэнскага сабора Магілёва Андрэй Купцоў. — У гэтым выпадку Гасподзь лечыць не толькі цела, але і душу. Але калі пакуты застаюцца, не трэба адчайвацца. Як кажуць, Гасподзь цярпеў і нам загадваў. Разам з Хрыстом мы трываем пакуты, паміраем, але для таго, каб разам з ім і ўваскрэснуць. Сабораванне — адно з сямі таінстваў Праваслаўнай царквы. Падчас Вялікага посту гэта можна зрабіць, не запрашаючы да сябе на дом свяшчэнніка, а разам з іншымі прыйсці пасаборавацца ў храме. Гэта робіцца для таго, каб таінства было даступна для любога ахвотнага. Пасля саборавання ёсць вельмі добрая традыцыя больш усвядомлена падысці да яшчэ аднаго таінства — прычасця. Самага вялікага і галоўнага. Каб Гасподзь жыў у нас, а мы ў ім.

— Душа чалавека бессмяротная, і сабораванне вельмі важная для яе падзея. Чалавек павінен яшчэ пры жыцці прымірыцца з Богам. І зрабіць гэта трэба як мага хутчэй, — лічыць магілёўскі ўрач-анколаг Павел Алейнікаў. — А лепей рэгулярна наведвацца ў храм, а не лавіць нейкія асобныя моманты. Чалавечае жыццё на зямлі — імгненне.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Час лячыць душу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Яна добра памятае той летні дзень. За акном сталі чутныя роў матацыклаў і нямецкая гаворка.

Грамадства

Першыя беларускія Соdе Сlub далучыліся да сусветнага руху

Першыя беларускія Соdе Сlub далучыліся да сусветнага руху

Як з дапамогай кода стварыць уласную анімацыю і «ажывіць» касмічны карабель? 

Грамадства

Як Віцебшчына развівае стасункі з Кітаем

Як Віцебшчына развівае стасункі з Кітаем

Наш карэспандэнт пастараўся згадаць самыя цікавыя прыклады сумеснай рэалізацыі праектаў.

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.