Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


Птушкі ў небе не ведаюць страху,

Не гібеюць у крыўдах і здзеках.

Не прыдумвайце пастку на птаху,

Дайце птушкам правы чалавека.

Засцілае вытокі ігліцай,

Ды бяжыць ручаінка спрадвеку.

Не катуйце ў аковах крыніцу,

Дайце рэчкам правы чалавека.

Дайце волю зубрам у загонах,

Падарыце спагаду і згоду —

З Божай волі, па вечных законах

Кожны мае правы на свабоду.

З кожнай рэчкай і кропляй-расінкай,

З кожнай птушкай, што ў небе над намі,

З кожнай кветкай і кожнай вярбінкай

Я ў суладдзі, я роўны правамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».