Вы тут

«Касмічныя планы» звераць у Мінску


Члены Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў (АУКП) збяруцца ў Нацыянальнай акадэміі навук. Пасяджэнне выканаўчага камітэта асацыяцыі адкрыецца ў Мінску 22 сакавіка.


У мерапрыемстве чакаецца ўдзел 10 членаў выканкама, сярод якіх касманаўты з Расіі, ЗША, Кітая, Германіі і Францыі. На пасяджэнне прыедуць і касманаўты — ураджэнцы Беларусі: прэзідэнт Федэрацыі касманаўтыкі Расіі, двойчы Герой Савецкага Саюза Уладзімір Кавалёнак, двойчы Герой Савецкага Саюза Пётр Клімук, а таксама лётчык-касманаўт, Герой Расіі Алег Навіцкі. На пасяджэнні выканкама плануецца абмеркаваць падрыхтоўку да правядзення ў Мінску ў верасні бягучага года 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, куды запрошаны каля 350 чалавек, у тым ліку 150 касманаўтаў.

Усяго запланавана шэсць тэхнічных сесій з выступленнямі касманаўтаў, навукоўцаў і вядучых спецыялістаў у гэтай галіне. Госці наведаюць пляцоўкі, якія будуць задзейнічаны падчас будучага міжнароднага кангрэса.

Асацыяцыя ўдзельнікаў касмічных палётаў — міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая аб'ядноўвае касманаўтаў з многіх краін. Была створана ў 1985 годзе для абмену вопытам у галіне пілатаваных касмічных палётаў. Міжнародны кангрэс АУКП штогод збірае касманаўтаў, а таксама прадстаўнікоў навукова-даследчых устаноў і нацыянальных касмічных агенцтваў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».