Вы тут

У Ганцавічах адкрылася выстава "Чароўны свет лялек"


З нагоды святкавання Міжнароднага дня лялечніка, які адзначаецца 21 сакавіка, у Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў адкрылася выстава "Чароўны свет лялек". Тут прадставілі больш як 150 работ з калекцый майстроў раёна, паведамілі арганізатары.


Наведвальнікі выставы пазнаёміліся з беларускімі абрадавымі і пазаабрадавымі лялькамі, а таксама аўтарскімі лялькамі, зробленымі рукамі мясцовых майстроў як з тэкстылю, так і з дрэва, гліны і саломкі. Акрамя гэтага кожны даведаўся, у якіх выпадках выкарыстоўвалі тыя ці іншыя лялькі, якімі магічнымі ўласцівасцямі яны валодаюць і з якой нагоды іх вырабляюць.

- Напрыканцы мерапрыемства кожны ўдзельнік змог узяць удзел у майстар-класе па вырабе Дамавёнка, якога лічылі ахоўнікам дома і прыносілі ў падарунак, калі ішлі ў госці. Майстар-клас правяла Лілія Казак з вёскі Хатынічы, якая расказала прысутным аб сваім захапленні і падзялілася вопытам па стварэнні лялькі, - расказала Наталля Білімава, малодшы навуковы супрацоўнік Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.