Вы тут

Спецыялісты грамадзянскай абароны з Іарданіі будуць вучыцца ў Беларусі


Спецыялісты Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства пройдуць навучанне на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.


Навучанне спецыялістаў з Іарданіі пачнецца ў красавіку і будзе праведзена па адукацыйнай праграме павышэння кваліфікацыі “Кіраванне выратавальнымі і проціпажарнымі аперацыямі ў надзвычайных сітуацыях”.

Падчас візіту замежныя госці пазнаёміліся з гісторыяй універсітэта, вучэбнымі аўдыторыямі і інфармацыйна-бібліятэчным цэнтрам, а таксама матэрыяльна-вучэбнай базай і арганізацыяй вучэбнага працэсу, умовамі жыцця і быту курсантаў. Гасцям прадэманстравалі трэніровачны агнявы палігон кантэйнернага тыпу для падрыхтоўкі газадымаахоўнікаў, пажарную аварыйна-выратавальную тэхніку вучэбнай пажарнай аварыйна-выратавальнай часці і магчымасці спартыўнай базы ўніверсітэта.

Супрацоўніцтва з Генеральнай дырэкцыяй грамадзянскай абароны Іарданіі пачалося ў 2010 годзе. Тады навучанне ў Беларусі прайшлі два спецыялісты, а пачынаючы з 2015 года — 218 чалавек.

Сяргей РАСОЛЬКА  

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.