Вы тут

Бар у Бруге паставіў на кожны свой піўны бакал ахоўную сістэму


У Бруге піўны бар The Beer Wall паставіў на кожны свой піўны бакал ахоўную сістэму, якая папярэджвае супрацоўнікаў, калі посуд «пакідае» будынак.


Паводле слоў уладальніка ўстановы, на такія меры яму давялося пайсці з-за пастаянных страт: кожны год наведвальнікі выносілі з паба не менш за чатыры тысячы куфляў. Часцей за ўсё посуд кралі турысты. Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што ў бельгійцаў ёсць асобны бакал амаль пад кожны гатунак піва, і таму вандроўцы імкнуцца знесці такія трафеі ў якасці сувеніраў. Часцей за ўсё злодзеі выносяць куфлі ў форме пясочных гадзіннікаў. Дарэчы, ахоўная сістэма каштавала гаспадару больш за 4000 еўра.

А ў іншым пабе бельгійскай сталіцы, які таксама сутыкнуўся з гэтай праблемай, ад наведвальнікаў патрабуюць пакінуць у якасці залогу адзін чаравік, які падвешваюць на спецыяльнай платформе. Калі бармен атрымлівае куфаль назад, то вяртае кліенту абутак.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Сігналізацыя... на піўных куфлях

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?