Вы тут

Радыё «Мір» зладзіла флэшмоб у падтрымку «сонечных людзей»


Акцыя «Lots of Socks», прысвечаная Міжнароднаму дню чалавека з сіндромам Даўна, праводзіцца ў розных краінах свету з 2006 года. Сярод яе ўдзельнікаў шмат публічных асоб — прэзідэнт Ісландыі Гвюдні Ёўханесан, жонка прэзідэнта Грузіі Мака Чычуа, папулярныя артысты і спартсмены. Сёлета ўпершыню да ініцыятывы далучылася і Беларусь.


Флэшмоб, зладжаны радыё «Мір», адбыўся 21 сакавіка ў адным з гандлёвых цэнтраў сталіцы. Удзельнікі акцыі надзелі каляровыя шкарпэткі з розных пар, каб на сабе адчуць, што значыць быць не такім, як усе, і жыць пад пільнай, часта нядобрай, увагай навакольных. А айчынныя медыяперсоны — фрыстайліст Антон Кушнір і тайбаксёр Віталь Гуркоў, эстрадныя артысты і тэлевядучыя Ларыса Грыбалёва, Тэа і Вольга Рыжыкава, гурт Da Vіncі, мастачка Надзя Бука і іншыя ўласнымі рукамі распісалі шкарпэткі, якія сталі прызамі ў разнастайных конкурсах.

Узнятая праблема актуальная для ўсяго свету: на сёння прыкладна адзін з 700 немаўлят нараджаецца з сіндромам Даўна, і гэтыя лічбы не залежаць ад расы, нацыянальнасці, сацыяльнай прыналежнасці яго бацькоў.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.