Вы тут

Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДУІР 24 сакавіка


"У гэтым годзе наш універсітэта павялічвае набор на 285 чалавек на топавыя спецыяльнасці — "Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання", "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій", "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)", "Штучны інтэлект" і на ўсе спецыяльнасці факультэта інфакамунікацый . Гэта звязана з патрэбай у падрыхтоўцы мноства новых кваліфікаваных спецыялістаў ў сувязі з прыняццем Дэкрэта № 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі", — паведаміў адказны сакратар прыёмнай камісіі Васіль БАНДАРЫК.


БДУІР вырашыў адысці ад фармату правядзення агульнага сходу для тысячы абітурыентаў у актавай зале. Знаёмства будзе праходзіць на кожным з факультэтаў. Гэта дапаможа даведацца пра абраную спецыяльнасць глыбей, убачыць, у якіх умовах праходзяць вучоба і практычныя заняткі, наведаць навучальныя лабараторыі і навуковыя цэнтры  кафедраў універсітэта.

На кожным з факультэтаў сустрэчы пройдуць у розны час ( з 11 да 14 гадзін), каб абітурыенты маглі наведаць максімальна магчымую колькасць пляцовак. Расклад і месцы сустрэч на ўсіх факультэтах ёсць у афіцыйнай групе БДУІР "ВКонтакте" і на сайце ўніверсітэта. Напрыклад, самы папулярны ў абітурыентаў факультэт камп'ютарных сістэм і сетак рыхтуецца да сустрэчы гасцей у 11 гадзін (вуліца Гікала,9). Для будучых праграмістаў студэнты старшых курсаў ФКСіС падрыхтавалі майстар-класы па асноўных кірунках навучання: апаратнаму забеспячэнню, мабільных  распрацоўках, вэб-распрацоўцы, асновах крыптаграфіі. У гэты час таксама пройдуць экскурсіі па кафедрах, а ў 14 гадзін у аўдыторыі 104  выступіць выпускнік факультэта, заснавальнік IT-кампаніі Rubyroid Labs Валянцін Завадскі.

З 10 да 15 гадзін у суботу ў другім корпусе БДУІР (вул. П. Броўкі, 4) будзе працаваць агульнаўніверсітэцкія кансультацыйная пляцоўка. Тут на пытанні абітурыентаў будуць адказваць прадстаўнікі адразу ўсіх факультэтаў і спецыяльнасцяў. А ў электроннай бібліятэцы можна будзе стварыць асабісты электронны кабінет абітурыента і даведацца, як ім карыстацца  падчас паступлення.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».