Вы тут

Маладзёжны форум “БРСМ: час наперад!” пройдзе ў Мінску


23 сакавіка ў 16.00 Мінская гарадская арганізацыя БРСМ запрашае моладзь сталіцы на форум “БРСМ: час наперад!” (г. Мінск, вул. Кірылы Тураўскага, 5, СШ №61).


Удзельнікамі мерапрыемства стануць больш за 300 актывістаў сталічнай арганізацыі БРСМ. Гэта прадстаўнікі студэнцкіх атрадаў, валанцёрскага руху "Добрае Сэрца”, члены Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку (МААП), пераможцы і прызёры конкурсаў “100 ідэй для Беларусі”, “Каралева Вясна”, “Студэнт года” і інш.

У час форуму найбуйнейшая маладзёжная арганізацыя сталіцы прэзентуе асноўныя напрамкі сваёй дзейнасці.

Так, у рамках работы пляцоўкі-секцыі “БРСМ: час тваіх перамог” аўтары інавацыйных распрацовак — удзельнікі конкурсу “100 ідэй для Беларусі” — змогуць атрымаць практычныя навыкі па прэзентацыі і прасоўванні сваіх праектаў.

Падчас працы пляцоўкі-секцыі “БРСМ: рабі дабро” для добраахвотнікаў руху “Добрае Сэрца" будуць арганізаваны тэматычныя трэнінгі па розных напрамках: сацыяльнае, экалагічнае, спартыўнае валанцёрства.

Самая ўдарная маладзёжная пляцоўка-секцыя “Труд Крут!” аб'яднае ўдзельнікаў студатрадаўскага руху сталіцы і Расійскай Федэрацыі. Галоўным вынікам яе работы стане падпісанне Пагаднення паміж Мінскай гарадской арганізацыяй БРСМ і Санкт-Пецярбургскім рэгіянальным аддзяленнем “Расійскіх Студэнцкіх Атрадаў”. Пагадненне будзе спрыяць абмену студэнцкімі атрадамі, а таксама арганізацыі мерапрыемстваў, скіраваных на развіццё студатрадаўскага руху.

Дарэчы, у 2017 годзе вопыт абмену атрадамі быў паспяхова апрабаваны: беларускія студэнты працавалі на ўзвядзенні навучальнага тэатра Акадэміі танца Барыса Эйфмана, а хлопцы з Расіі — на рэканструкцыі сталічнага стадыёна “Дынама”.

На пляцоўцы-секцыі “БРСМ: Служым Беларусі!” адбудзецца прэзентацыя маладзёжнага конкурсу тэатральных пастановак “Місія жыць”, скіраванага на прафілактыку наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі. Тут жа адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў руху МААП з прадстаўнікамі ГУУС Мінгарвыканкама і Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.

Пляцоўка-секцыя “Беларусь — Крынiца натхнення” аб'яднае таленавітую і крэатыўную моладзь сталіцы — удзельнікаў творчай эстафеты БРСМ "Мая Беларусь. Мая Будучыня”, якія прапануюць для рэалізацыі свае новыя праекты, прысвечаныя Году малой радзімы.

Тут жа будзе дадзены старт чацвёртага сезона патрыятычнага конкурсу “Мой фільм пра вайну". У гэтым сезоне моладзь сталіцы створыць сацыяльныя ролікі "Мы памятаем", прысвечаныя Вялікай Перамозе.

Пляцоўка-секцыя “БРСМ: Будзь з намі!” аб'яднае лідараў маладзёжных інтэрнэт-супольнасцяў БРСМ сталіцы, пачаткоўцаў-блогераў, вэб-журналістаў на майстар-класах ад вядомых журналістаў і спецыялістаў інтэрнет-маркетынгу.

Завершыцца форум урачыстай цырымоніяй ўзнагароджання лепшых актывістаў БРСМ  Мінска штогадовай прэміяй “За справу — 2017”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?