Вы тут

Маргвелашвілі разлічвае на новы імпульс развіцця адносін з Беларуссю


Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі разлічвае на новы імпульс развіцця адносін з Беларуссю. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам.


Прэзідэнт Грузіі падзякаваў беларускаму лідару за тыя фарматы супрацоўніцтва, якія распрацоўваюцца і рэалізуюцца, пачынаючы з часу першага афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію ў 2015 годзе.

Грузінскі лідар адзначыў, што бакі ў ходзе цяперашняга візіту падпісваюць шэраг дакументаў, якія ствараюць стабільную аснову двухбаковых адносін па розных напрамках. Ён ахарактарызаваў гэтыя дамоўленасці, як гістарычныя.

Георгій Маргвелашвілі таксама выказаў словы ўдзячнасці за адкрытасць і супрацоўніцтва ў ходзе перагавораў і тыя планы на будучае, якія Беларусь і Грузія маюць намер рэалізоўваць на карысць народаў дзвюх краін. "Спадзяюся, што ваш візіт надасць яшчэ большы імпульс для нашых двухбаковых адносін", - сказаў грузінскі лідар.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.