Вы тут

Калі боль аб'ядноўвае


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава пасля мітынгу-рэквіема ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» адзначыла, што гэта трагедыя назаўжды застанецца ў сэрцах і памяці беларусаў. «Мы павінны шанаваць тое, што маем: мір, спакой, магчымасць працаваць, вучыцца, рэалізоўваць свае планы і задумы. А хатынская трагедыя назаўжды застанецца ў нашых сэрцах, у нашай памяці, — падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. — Мы павінны і абавязаны перадаць гэта наступным пакаленням, каб ніколі тое, што адбылося шмат гадоў таму на нашай зямлі, не здарылася зноў. Гэтага дапусціць мы не маем права».


Наталля Качанава адзначыла, што ў краіне праводзіцца палітыка міралюбнасці і сяброўства. Яна расказала, што не раз бывала ў Хатыні і перакананая, што беларусам трэба часцей прывозіць сюды дзяцей і ўнукаў, расказваць ім пра гэту трагедыю.

Тым часам па дыпламатычных каналах на адрас Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і ўрада краіны паступілі звароты з усяго свету ад грамадскіх дзеячаў і арганізацый, палітычных партый, аб'яднанняў беларускай дыяспары. Лісты прыйшлі з Венгрыі, Германіі, ЗША, Кыргызстана, Польшчы, Славакіі, Таджыкістана, Чэхіі... Пасланні накіравалі і генеральны сакратар АДКБ Юрый Хачатураў, і старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Сяргей Кандыбовіч. Шмат хто не застаўся абыякавы да гэтай трагедыі. У пісьмах адзначаецца подзвіг беларускага народа ў той няпросты час, а таксама тое, што нават хатынская трагедыя не спужала і не зламала дух процістаяння ворагу.

Некаторыя аўтары лістоў, як спадар Пол Мур ІІ, генеральны дырэктар арганізацыі СіtіHоре Rеlіеf аnd Dеvеlорmеnt (ЗША), успамінаюць свае ўражанні, якія атрымалі, наведаўшы Хатынь: «У 1990 годзе ва ўзросце 17 гадоў мне ўпершыню выпаў гонар наведаць Хатынскі мемарыяльны комплекс у халодны, дажджлівы дзень — і гэты візіт назаўсёды змяніў маё жыццё. На жаль, калі я быў дзіцем, мне ніколі не расказвалі пра ахвяры і страты, якія не мелі сабе роўных і якія панёс народ Беларусі, каб абараніць увесь свет ад агіднай фашысцкай агрэсіі. Бой званоў, які чуецца з комінаў кожнага дома ў вёсцы, дагэтуль гучыць у маёй галаве кожны раз, калі я думаю пра 209 знішчаных гарадоў, пра 9200 спаленых вёсак і пра 2,5 мільёна беларусаў, якія былі пазбаўлены жыцця ў час вайны»...

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Якаў Зянько: На лёдзе даю  волю эмоцыям

Якаў Зянько: На лёдзе даю волю эмоцыям

Ён — адзін з нямногіх прадстаўнікоў беларускага фігурнага катання на міжнароднай арэне. 

Грамадства

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Першай грунтоўнай работай айчынных картографаў па-беларуску стаў Нацыянальны атлас, выпушчаны ў 2002 годзе.

Культура

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Дзе можна асвоіць літаратурнае майстэрства? Як становяцца пісьменнікамі?

Грамадства

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

«Звязда» звярнулася па каментарыі аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 18 да старшынь профільных камісій абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.