Вы тут

На тэрыторыі палаца Храптовічаў у Шчорсах наводзяць парадак


Гэтымі днямі на тэрыторыі палаца Храптовічаў у Шчорсах, што пад Навагрудкам, праходзіць суботнік. Яго мэта — добраўпарадкаваць тэрыторыю гэтага помніка палацава-паркавай архітэктуры другой паловы XVІІІ стагоддзя.


Удзел у навядзенні парадку ў такім знакавым месцы прымаюць супрацоўнікі Навагрудскага райвыканкама, навучэнцы і педагогі Шчорсаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы, спецыялісты гаспадаркі «Шчорсы» і Шчорсаўскага сельвыканкама, а таксама жыхары саміх Шчорсаў. «Былы палац Шчорсаў — адно з папулярных турыстычных месцаў Навагрудскага раёна. Захаванню ўнікальнага помніка ўдзяляецца вялікая ўвага. І цяперашні суботнік — толькі першае з многіх мерапрыемстваў Года малой радзімы па навядзенні парадку тут. Ладзім яго з шырокім прыцягненнем грамадскасці. Магчыма, гэта натхніць кагосьці ў больш шырокім фармаце паўдзельнічаць у захаванні і аднаўленні ўнікальнага аб'екта», — адзначаюць у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама.

Палацава-паркавы ансамбль у маёнтку Шчорсы быў пабудаваны па задуме апошняга канцлера Вялікага Княства Літоўскага графа Іахіма Храптовіча ў канцы XVІІІ стагоддзя. Увасаблялі задуму найлепшыя еўрапейскія майстры. Вядомыя Шчорсы не толькі палацам, унікальным паркам і сістэмай штучных вадаёмаў, але і бібліятэкай, дзе захоўвалася больш за 20 тысяч кніг, унікальных дакументаў і геаграфічных картаў. Тут на дзясяткі гадоў раней, чым на дзяржаўным узроўні, графам было адменена прыгоннае права. У часы Першай сусветнай вайны палац згарэў і ўжо не быў адноўлены. Захаваліся толькі фрагменты сядзібы, бетонныя слупы нізу агароджы, сутарэнні палаца, будынак бібліятэкі і некалькіх іншых пабудоў.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Загаловак у газеце: Для аднаўлення ўнікальнага аб'екта...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».

Культура

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Гісторыка-прыгодніцкая стужка пра Беларусь, беларуса-ваяра і беларуса-вучонага.

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці.