Вы тут

Восенню чакаецца прыезд у Беларусь Патрыярха Кірыла


Пасяджэнне Святога Сінода Рускай праваслаўнай царквы плануецца правесці ў кастрычніку ў Беларусі, паведаміў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.


«Чакаецца прыезд Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, пастаянных і часовых членаў Святога Сінода РПЦ 13 кастрычніка гэтага года напярэдадні свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Пакуль яшчэ план не зацверджаны. Ёсць толькі папярэднія намёткі», — адзначыў мітрапаліт Павел. Ён удакладніў, што пасяджэнне Святога Сінода, магчыма, будзе праведзена 15 кастрычніка.

«Будзем спадзявацца, што час ад часу ў будучыні Святы Сінод будзе праводзіцца на тэрыторыі Беларусі», — сказаў Уладыка. Паводле слоў мітрапаліта, яшчэ летась у размове з кіраўніком дзяржавы ішла гаворка аб магчымым прыездзе Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Прэзідэнт тады адказаў, што ў Беларусі гэты чалавек заўсёды жаданы госць.

Акрамя таго, 2018 год у Беларускай праваслаўнай царкве абвешчаны Годам мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі). У сувязі з гэтым у Беларускім экзархаце створаны камітэт, які займаецца арганізацыяй мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя са дня смерці мітрапаліта. У прыватнасці, ідзе работа па стварэнні дакументальнага фільма, выданні кніг.

Што датычыцца пытання прылічэння мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) да ліку святых, казаць пра гэта заўчасна, адзначыў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Зараз вядзецца работа па зборы матэрыялаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю гэтага чалавека, але прымаць такое рашэнне будзе вышэйстаячая камісія па кананізацыі святых, паведаміў іерарх.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».