Вы тут

Лукашэнка: Беларусь заўсёды будзе адкрыта для супрацоўніцтва з Грузіяй


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Тбілісі па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі.


"Асабліва хачу падкрэсліць - у беларуска-грузінскіх адносінах няма закрытых тэм і пытанняў. Наш дыялог на ўсіх узроўнях вызначае шчыры давер і павага, - падкрэсліў беларускі лідар. - Мы людзі абавязковыя. Калі мы дамовіліся - мы абавязкова гэта зробім. Калі мы штосьці можам, вы нам скажыце, - мы абавязкова падключымся і дапаможам тут, у Грузіі, рэалізаваць жаданыя і патрэбныя для грузінскага народа праекты".

"Вы павінны памятаць, што 2 тыс. км адлегласць паміж Мінскам і Тбілісі - гэта не адлегласць. Мы памятаем, што вы - нашы браты, што мы жылі, можна сказаць, у адным доме. І вы павінны памятаць, што ў вас там, на Захадзе, у цэнтры Еўропы ёсць надзейная база, дзе вы можаце не толькі з кімсьці размаўляць, але і гандляваць. Мы гатовы да гэтага супрацоўніцтва, і я ўпэўнены, вы верыце ў мае словы, таму што мы вас ніколі не падводзілі. Запэўніваю, што Беларусь заўсёды будзе адкрыта для супрацоўніцтва з Грузіяй, і я асабіста падтрымаю любыя сумесныя праекты, накіраваныя на далейшае пашырэнне і паглыбленне нашых адносін", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што вельмі хоча як чалавек і як кіраўнік дзяржавы, каб у Грузіі было добрае і мірнае жыццё. "Грузінскі народ заслугоўвае павагі і мірнага існавання на гэтай планеце. Гэта старажытны народ, які даў цывілізацыі шмат добрага. Мы гэта цэнім", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за час, які мінуў пасля яго папярэдняга візіту ў 2015 годзе, краіны значна рушылі наперад у супрацоўніцтве. Ён таксама падкрэсліў шчырую атмасферу цяперашніх сустрэч у Тбілісі, на якіх разгледжана шырокае кола пытанняў. Аднак асноўная ўвага традыцыйна была ўдзелена гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. "Па выніках мінулага года нашы краіны выйшлі на высокі ўзровень аб'ёмаў узаемнага гандлю - каля $112 млн. Вядома, лічба невялікая. Але калі разумець, што калісьці быў нуль, і на працягу 2-3 гадоў мы выйшлі на такі ўзровень, то гэта добрыя тэмпы. І я ўпэўнены, што хутка мы пераадолеем той запаветны 200-мільённы рубеж. І для гэтага ў нас ёсць усе перадумовы", - упэўнены беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Грузія пайшлі па шляху прамысловай кааперацыі. Беларусь можа прапанаваць шырокую гаму складанатэхнічнай прадукцыі - ад пасажырскіх аўтобусаў і электробусаў да спецыяльнай пажарнай тэхнікі. Гэтымі днямі ў Тбілісі пачало функцыянаваць першае сумеснае прадпрыемства па зборцы беларускіх ліфтаў і іншых пад'ёмных механізмаў. Вырашаецца пытанне аб адкрыцці ў Грузіі зборачнай вытворчасці айчынных трактароў, разглядаюцца розныя варыянты супрацоўніцтва ў галіне фармацэўтыкі, лёгкай і харчовай прамысловасці. Беларусь таксама гатова аказаць садзейнічанне ў развіцці сельскай гаспадаркі Грузіі і ўмацаванні харчовай бяспекі. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што з сумесна вырабленай прадукцыяй неабходна выходзіць і на рынкі трэціх краін.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, дружалюбныя беларуска-грузінскія адносіны не абмяжоўваюцца толькі эканамічным супрацоўніцтвам. Ён прапанаваў падзяліцца распрацоўкамі ў сферы папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, дапамагчы ў падрыхтоўцы адпаведных кадраў. Развіваецца і ўзаемадзеянне ў медыцынскай сферы - у гэтым годзе з удзелам беларускіх спецыялістаў у Грузіі пачнецца рэалізацыя праграмы па трансплантацыі печані.

Умацаванню ўзаемаразумення паміж народамі дзвюх краін садзейнічаюць і актыўныя культурныя сувязі, дадаў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».