Вы тут

Лічбавая копія першага беларускага “Буквара” перададзена ў Беларусь


 

Лічбавая копія першага беларускага “Буквара”, якому сёлета спаўняецца 400 гадоў, перададзена ў Беларусь Каралеўскай бібліятэкай Даніі.

Першая ў свеце кніга, якая мела назву “Буквар”, была выпушчана нашымі продкамі роўна 400 гадоў назад – у 1618 годзе. Яна захавалася ў свеце толькі ў двух экзэмплярах і была амаль не вядома на радзіме.

Адзін з іх знаходзіцца ў Вялікабрытаніі, у закрытай для шырокай публікі прыватнай Бібліятэцы Мідл Тэмпл. Другі асобнік заставаўся да нядаўняга часу зусім мала вядомым. Ён захоўваецца ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі.

Дзякуючы працяглым, але паспяховым перамовам Алеся Сушы, старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, атрымалася зрабіць якасную лічбавую копію першага “Буквара”, якая нядаўна перададзена з Даніі ў Беларусь. А.Суша дамовіўся з уладальнікамі, што лічбавая копія першага “Буквара” будзе прадастаўлена для адкрытага доступа ўсіх ахвотных на інтэрнэт-сайце Каралеўскай бібліятэкі Даніі, а ў бліжэйшым часе з’явіцца і на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Алесь Суша: «Для мяне асабіста вялікім адкрыццём стала, што захаваны ў Даніі асобнік так цудоўна захаваўся да нашага часу. Яшчэ ў 2015 годзе я меў магчымасць асабіста пазнаёміцца і папрацаваць з другім асобнікам “Буквара” ў Лондане. Але, як аказалася стан захавання кнігі з Каралеўскай бібліятэкі Даніі ў нечым на многа лепшы, у ім добра чытаюцца ўсе гравюры, менш пашкоджаная і забруджаная папера. Цяпер у нас з’явілася цудоўная магчымасць паўнацэнна вывучыць гэты надзвычай каштоўны помнік нашай культуры. У гэтым годзе пабачыць свет яго факсімільнае выданне».

 

Такім чынам, беларусы ўжо сёння маюць магчымасць пазнаёміцца з тым, як выгладала кніга, якая пачала новую сусветную традыцыю. Прыклад першага “Буквара” сведчыць, які вялікі ўплыў зрабіла беларуска-літоўская кніжная традыцыя на ўвесь рэгіён: сёння з Буквара пачынаецца дарога ў свет ведаў многіх дзетак не толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах свету. Назва “Буквар” увайшла ў сучасныя беларускую, рускую, украінскую, балгарскую, баснійскую мовы, а таксама ў абхазскую, аварскую, адыгейскую, айроцкую, алеутскую, балкарскую, гагаузскую, дагестанскую, далганскую, даргінскую, хакаскую, ханту, цыганскую, чувашскую, чукоцкую, эвенкійскую і іншыя!!!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».