Вы тут

Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДЭУ 31 сакавіка


У выпускнікоў, якія задумваюцца пра выбар прафесіі, будзе магчымасць даведацца з першых рук пра ўсе нюансы паступлення, арганізацыю адукацыйнага працэсу, праграмы міжнародных стажыровак і ўмовы пражывання ў сталіцы іншагародніх студэнтаў.


Арганізацыйныя сходы для абітурыентаў будуць праходзіць у гэты дзень па двух адрасах. У навучальным корпусе №5 па вуліцы Свярдлова, 7 у 11 гадзін свае спецыяльнасці і спецыялізацыі плануюць прэзентаваць прадстаўнікі ўлікова-эканамічнага факультэта і факультэта права, а ў 12.30 адбудзецца сустрэча з адміністрацыяй факультэта камерцыі і турыстычнай індустрыі, міжнародных бізнес-камунікацый і інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі. У актавай зале вучэбнага корпуса №2 (Партызанскі праспект, 26) у 11.00 будуць прадстаўлены факультэты эканомікі і менеджменту, факультэт маркетынгу і лагістыкі, а ў 12.30 — факультэт фінансаў і банкаўскай справы, а таксама факультэт міжнародных эканамічных адносінаў.

Пасля арганізацыйнага сходу ў абітурыентаў і іх бацькоў будзе магчымасць атрымаць самую дэталёвую інфармацыю, якая іх цікавяць, ад дэканаў факультэтаў.  

У завяршэнне студэнты ўніверсітэта прэзентуюць інфармацыю аб арганізацыі вольнага часу — раскажуць пра спартыўную работу, мастацкую самадзейнасць і студэнцкае самакіраванне.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».