Вы тут

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з туберкулёзам


Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з туберкулёзам — па-ранейшаму адной з самых небяспечных інфекцыйных хвароб сучаснасці.


Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод толькі ў Еўрапейскім рэгіёне выяўляецца каля 290 тысяч новых выпадкаў гэтай хваробы, а больш за 25 тысяч чалавек памірае. Аднак перамагчы гэту хваробу ва ўсім свеце плануецца да 2030 года.

У Беларусі летась выяўлена каля 2300 тых, хто захварэў. Усяго ж на ўліку медыкаў знаходзіцца каля 5 тысяч чалавек. Паводле інфармацыі галоўнага пазаштатнага фтызіятра Міністэрства аховы здароўя, дырэктара РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі Генадзя Гурэвіча, за апошнія гады захворванне зніжаецца: яшчэ восем гадоў таму штогод выяўлялася каля пяці з паловай новых выпадкаў туберкулёзу. За апошнія 10 гадоў захворванне знізілася больш, чым на 40 %, а смяротнасць — на 60 %.

Дзякуючы падтрымцы Глабальнага фонду наша краіна сярод лідараў па лячэнні прэпаратамі найноўшага пакалення. Як паведаміў кіраўнік краінавага офіса Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў, да 2019 года імі плануецца цалкам забяспечыць усіх хворых з множнай лекавай устойлівасцю. Даступнай стала і хуткасная дыягностыка.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.