Вы тут

Стан пацярпелых падчас абрушэння будынка ў Станькаве здавальняючы


Двое пацярпелых падчас абрушэння будынка ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна знаходзяцца ў здавальняючым стане. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".


Мужчыны пасля здарэння былі дастаўлены ў Дзяржынскую гарадскую бальніцу. Адзін з іх атрымаў пералом галёнкі і яму зроблена аперацыя, урачы ацэньваюць стан пацыента як здавальняючы. Не пацвердзіўся дыягназ чэрапна-мазгавой траўмы ў другога чалавека.

Як паведамлялася, 23 сакавіка ў 15.53 ратавальнікі атрымалі паведамленне аб выбуху і абрушэнні будынка ў вёсцы Станькава. У выніку выбуху сцены і канструкцыі будынка моцна пашкоджаны. Як паведамілі ў МНС, у будынку, які арандаваў прадпрымальнік, вырабляліся хімічныя рэчывы, якія прымяняюцца для дэзактывацыі і чысткі басейнаў. Прычына надзвычайнага здарэння высвятляецца.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?