Вы тут

Макей і Лаўроў абмеркавалі правядзенне ў Мінску пасяджэння СМЗС СНД


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў у тэлефоннай размове абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.


Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі таксама графікі двухбаковых кантактаў на розных узроўнях і правядзенне ў Мінску ў красавіку чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў абмяняліся думкамі і па актуальных пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?