Вы тут

Румынская пралеска


У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага прайшла літаратурна-музычная вечарына «Румынскія старонкі». Падчас імпрэзы адбылося падпісанне двухбаковай Дамовы аб супрацоўніцтве паміж Пасольствам Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь і Музеем гісторыі горада Мінска, а таксама Музеем Марка Шагала ў Віцебску.


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Беларусі Віярэл Машану заўважыў, што сёлета на яго радзіме адзначаюць стагоддзе аб’яднання румынскай нацыі ў адзіную дзяржаву, а таксама традыцыйнае вясенняе свята Мэрцішор, якое ў мінулым годзе ўвайшло ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Рэдакцыя старэйшага літаратурнамастацкага часопіса Беларусі «Полымя» прэзентавала нумар, прысвечаны румынскай літаратуры. Галоўны рэдактар выдання Алена Мальчэўская параўнала тэматычны нумар з пралескай: можна спадзявацца, што гэта толькі першая кветка на шляху супрацоўніцтва дзвюх літаратур. Наведвальнікі імпрэзы пазнаёміліся з перакладамі на беларускую мову класічных і сучасных румынскіх аўтараў. Паэтка і перакладчыца Юлія Алейчанка прачытала беларускамоўны ўрывак з паэмы «Лучафэрул» вядомага паэта Міхая Эмінэску, а акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Дзмітрый Давідовіч выступіў з вершам «Чаму мы кахаем жанчыну?» Мірчы Кэртэрэску ў перакладзе Веранікі Бандаровіч.

Выкладчыкі і навучэнцы Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі выканалі творы Джорджа Энэску, Ціберыва Брэдзічану, Канстанціна Думітрэску, Грыгараша Дзініку. Жывапіс прадставілі карціны першага намесніка старшыні Беларускага саюза мастакоў Глеба Отчыка, якія мастак стварыў падчас вандроўкі па Румыніі.

Дар’я ЧАРНЯЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».