Вы тут

Гандлёвыя цэнтры правераць на бяспеку


Страшная трагедыя адбылася 25 сакавіка ў расійскім Кемераве. Там загарэўся гандлёвы цэнтр "Зімовая вішня". Па апошніх дадзеных, загінулі 64 наведнікі.


Фота luminoso.by

Наведнікі гандлёвых кропак фактычна апынуліся заблакаванымі ў вогненнай пастцы. Шмат ахвяр было знойдзена ў кіназалах, якія знаходзіліся каля ачага ўзгарання на чацвёртым паверсе цэнтра. Людзі, спрабуючы ўратавацца ад агню, выскоквалі з вокнаў. Каб патушыць агонь, пажарным спатрэбілася ажно 17 гадзін.

Але ўсё гэта пакуль не дае адказу на балючыя пытанні. Чаму была адключана пажарная сігналізацыя? Чаму былі заблакаваны пажарныя выхады? Чаму пры ўводзе гандлёвага цэнтра ў эксплуатацыю і ў працэсе яго працы былі дапушчаны парушэнні, якія і прывялі да катастрофы?

Тым часам Прэзідэнт Беларусі даў даручэнне МНС распрацаваць комплексны план і да канца месяца правесці праверку ўсіх гандлёвых цэнтраў у Беларусі. Пра гэта паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.

- Мы ўжо паставілі задачы кіраўнікам нашых падраздзяленняў на месцах: ва ўсе вобласці будуць накіраваны супрацоўнікі міністэрства для арганізацыі гэтай працы. Мы апавясцілі аб гэтым Дзяржсакратарыят Савета бяспекі, старшыню Дзяржакантролю, старшыню камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў, а таксама давялі інфармацыю да ўсіх кіраўнікоў аблвыканкамаў.

Мы будзем правяраць шляхі эвакуацыі, працу сістэм бяспекі аўтаматыкі пажаратушэння, тэарэтычныя і практычныя ўменні персаналу. Мы рэкамендуем кіраўнікам гандлёвых аб'ектаў не чакаць прыходу ратаўнікоў, а ўжо неадкладна прыняць меры для стварэння бяспечных умоў.

Аб зробленай працы і канкрэтных прапановах будзе даложана Прэзідэнту. Усе аб'екты, дзе будуць выяўлены парушэнні, будуць пазначаны. А калі сітуацыя будзе пагражаць жыццю людзей, будуць прымацца меры ажно да забароны працы гандлёвых аб'ектаў да таго часу, пакуль іх не прывядуць у належны стан. Мы не можам дапусціць, каб з-за чыёйсьці халатнасці гінулі людзі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?